Люкіян з Самасаты: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Лукіян_з_Самасаты?oldid=1539644
 
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д Typo fixing using AWB
 
Радок 2:
'''Люкіян з Самасаты''' ({{мова-el|Λουκιανὸς Σαμοσατεύς}}, {{мова-la|Lucian}}; каля [[125]], [[Самасата]], [[Рымская імпэрыя]] — [[180-я]], верагодна [[Атэны]]) — старажытнагрэцкі пісьменьнік-сатырык. Быў вандоўным рытарам прыкладна да [[150]] году, доўгі час жыў у [[Атэны|Атэнах]], займаючыся літаратурнай працай, у старасьці заняў высокі пост на імпэратарскай службе ў [[Старажытны Эгіпет|Эгіпце]]. Захаваліся 84 ягоныя творы, але аўтарства некаторых аспрэчваецца, што адлюстроўваюць крызіс ідэалёгіі антычнага грамадзтва.
 
Разьвіваючы традыцыі антычнай камэдыі і мэніпавай сатыры, ён стварыў жанр [[сатырычны дыялёг|сатырычнага дыялёгу]]. Пісаў пародыі на сафістычную дэклямацыю, як то «Пахвала мусе», «Настаўнік красамоўства», высьмейваў алімпійскіх багоў, як то «Размова багоў», «Прамэтэй ці Каўказ», паказваў мізэрнасьць жыцьцёвых ласкаў, марнасьць усяго на сьвеце ў творах «Размовы ў царстве мёртвых», «Харон», «Мэніп», рабіў выпады супраць сацыяльнай несправядлівасьці уў творы «Нігрын», крытыкаваў раньняе [[хрысьціянства]], разьвенчваў веру ў забабоны, містычныя пераўтварэньні, «Аляксандр ці Лжэпрарок», «Пра сьмерць Пэрэгрына», «Аматар хлусні ці Нявер».
 
Люкіян зьяўляецца аўтарам сатыраў на тагачасныя гістарыяграфію «Як трэба пісаць гісторыю», на фантастыку папулярных раманаў «Праўдзівая гісторыя» і іншае. Ягоная творчасьць паўплывала на асьветніцкую літаратуру [[Эўропа|Эўропы]].