Розьніца паміж вэрсіямі «Калёнія (залежная тэрыторыя)»

д
д (дададзеная Катэгорыя:Каляніялізм з дапамогай HotCat)
д (Typo fixing using AWB)
 
{{іншыя значэньні}}
'''Калё́нія''' — гэта залежная тэрыторыя, якая знаходзіцца пад уладай замежнай дзяржавы (мэтраполіі), без самастойнай палітычнай і эканамічнай улады, якая кіруецца на аснове асаблівага рэжыму. Часьцяком каляніяльны рэжым не падае правы грамадзянаў насельніцтву падкантрольнай тэрыторыі, параўнальныя з правамі грамадзянаў мэтраполіі. Пры гэтым грамадзяне мэтраполіі карыстаюцца ў каляніяльных тэрыторыях большай уладай і прывілеямі, у параўнаньні з карэнным насельніцтвам. Утварэньне калёніяў — асноўны інструмэнт пашырэньня ўплыву [[імпэрыялізм|імпэрыялістычных]] дзяржаваў ([[мэтраполія|мэтраполіяў]]ў).
 
== Апісаньне ==
Існавала мноства матываў стварэньня калёніяў: ад усталяваньня кантролю над прыроднымі рэсурсамі да асьветніцка-экспансіянісцкіх.
 
Традыцыйная калёнія звычайна кіравалася тонкай праслойкай людзей, з мэтраполіі й мясцовай эліты, а афіцыйнай мовай зьяўлялася мова калянізатараў і толькі зрэдку мова карэннага насельніцтва калёніі. Грамадзянаў калёнійкалёніяў чакаў розны лёс — татальны зварот у рабства ([[свабодная дзяржава Конга]]), дыскрымінацыя ([[Брытанская Індыя]], [[Японская Карэя]]), ураўнованьне ў правах з жыхарамі мэтраполіі ([[Француская Гвіяна]]) ці прадастаўленьне выключных правоў ([[Вялікае Княства Фінляндзкае]]).
 
Барацьба карэнных народаў супраць каляніялізму й страта гэтай ідэяй прывабнасьці ў вачах насельніцтва мэтраполіяў прывялі да таго, што пасьля [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] адбыўся развал ранейшых [[Каляніяльная імпэрыя|каляніяльных імпэрыяў]]. Пік [[дэкалянізацыя|дэкалянізацыі]] прыйшоўся на [[1960-я]] гады. Праўда, у шэрагу выпадкаў яна не прывяла да зьнікненьня эканамічнай эксплюатацыі ў новых дзяржавах, якія працягваюць адчуваць эканамічны прыгнёт, іх палітычная незалежнасьць часам носіць толькі фармальны характар — гл. [[нэакаляніялізм]].
13 279

зьменаў