Нігерыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Культура: +Беларусь
д →‎Эканоміка: Выпраўленьне спасылкі
Радок 105:
Раней эканамічнае разьвіцьцё было абцяжарана ў гады ваеннага праўленьня, [[карупцыя|карупцыі]] й безгаспадарчасьці. Аднаўленьне [[дэмакратыя|дэмакратыі]] й правядзеньне эканамічных рэформаў пасьпяхова скасавала перашкоды на шляху Нігерыі да разьвіцьця свайго поўнага эканамічнага патэнцыялу. У цяперашні час нігерыйская эканоміка ёсьць другой па велічыні эканомікай у Афрыцы, пасьля [[Паўднёва-Афрыканская рэспубліка|Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі]], і найбуйнейшай эканомікай у рэгіёне Заходняй Афрыкі<ref>[http://www.clickafrique.com/Magazine/ST014/CP0000002788.aspx «Africa’s Ten Largest Economies in 2007»]. Clickafrique.com.</ref>.
 
Падчас нафтавага буму [[1970-я|1970-х]] гадоў Нігерыя назапасіла значную зьнешнюю запазычанасьць для фінансаваньня буйных інфраструктурных праектаў. З падзеньнем коштаў на нафту на працягу [[1980-я|1980-х]] гадоў Нігерыя спрабавала не адставаць ад сваіх плацяжоў па [[крэдыт|крэдыце]], але ў канчатковым рахунку была вымушана абвесьціць [[дэфолт]] па сваіх асноўных пагашэньнях запазычанасьці. Пратэрмінаваная запазычанасьць і [[пеняпэня]] на назапашаную неаплачаную частку павялічылася да памеру асноўнай запазычанасьці. Тым ня менш, пасьля перамоваў з уладамі Нігерыі, у кастрычніку [[2005]] году Нігерыя й ейныя крэдыторы з [[Парыскі клюб|Парыскага клюба]] дасягнулі дамоўленасьці, паводле якой Нігерыя выкупіла свой абавязак з дысконтам каля 60%. Нігерыя выкарыстала частку сваіх нафтавых даходаў для аплаты запазычанасьці. Нігерыя ўвайшла ў гісторыю ў красавіку [[2006]] году, стаўшы першай афрыканскай краінай, якая цалкам пагасіла сваю запазычанасьць, паводле ацэнак 30 мільярдаў даляраў, перад Парыскім клюбам.
 
== Дэмаграфія ==