Станіслаў Язэпавіч Станкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
д артаграфія
Радок 6:
Скончыў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскую беларускую гімназію]] і [[Віленскі ўнівэрсытэт]], дзе ў [[1933]] годзе абараніў магістарскую дысэртацыю на тэму «Беларуская стыхія ў творах Элізы Ажэшкі». У [[1936]] годзе за працу «Беларускія элемэнты ў польскай рамантычнай паэзіі» атрымаў годнасьць доктара [[філязофія|філязофіі]] ў галіне польскай і славянскай літаратуры. Падчас навучаньня дзейнічаў ў [[Беларускі Студэнцкі Саюз|Беларускім Студэнцкім Зьвязе]]; рэдагаваў «[[Крыніца (газэта)|Крыніцу]]» і «[[Студэнцкая Думка (Вільня)|Студэнцкую Думку]]», зьяўляўся стваральнікам і старшынём унівэрсытэцкага [[Таварыства прыяцеляў беларусаведы]]. Рабіў шматлікія публікацыі на тэмы беларускай літаратуры ў віленскай беларускай прэсе.
 
У час [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] разам зь іншымі беларускімі нацыянальнымі дзеячамі Станкевіч імкнуўся скарыстаць вызваленьне ад бальшавізму, зьмену таталітарных рэжымаў у Беларусі для аднаўленьня працы на карысьць беларускай справы, дзеля чаго беларускім нацыянальным актывам пераймаліся пасады ў мясцовай цывільнай акупацыйнай адміністрацыі. Станкевіч стаў бурмістрам Барысава, і займаў гэтую пасаду ў час правядзеньня антыгабрэйскіх вынішчальных акцыяў у 1941-19421941—1942 гадох. Ня гледзячыНягледзячы на тое, што няма фактаў, даводзячых непасрэдны ўдзел у Галакосьце, і што праз сваю пасаду цывільнага кіраўніка Станкевіч ня меў непасрэднага дачыненьня да масавых расстрэлаў габрэяў, Станкевічу, тым ня менш, без дастатковых падставаў дасюль накідаецца абвінавачаньне ў вынішчэньні габрэяў Барысава.
 
Быў дэлегатам [[Другі Ўсебеларускі кангрэс|Другога Ўсебеларускага кангрэсу]]. Напрыканцы [[1945]] году ў ангельскай акупацыйнай зоне Нямеччыны ўзначаліў нелегальны [[Беларускі нацыянальны цэнтар]]. Быў першым старшынём [[Антыбальшавіцкі блёк народаў|Антыбальшавіцкага блёку народаў]] ([[1946]]).
 
Пасьля сканчэньня [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] сумесна з М. Абрамчыкам на эміграцыі аднавіў [[Рада БНР|Раду БНР]]. Рэдагаваў часопіс БНЦ «Рух» і газэту «Бацькаўшчына» ([[1948]]—[[1962]]). Стварыў філію ньюёрцкаганьюёрскага Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў [[Нямеччына|Нямеччыне]], рэдагаваў усе чатыры кнігі «Запісаў» Інстытуту, якія былі выдадзены ў [[Мюнхэн]]е.
 
З [[1962]] году жыў у [[Нью-Ёрк]]у. З [[1963]] году і да сьмерці зьяўляўся галоўным рэдактарам газэты «Беларус», якой пад ягоным рэдагаваньнем выйшла каля 200 нумароў. Стала супрацоўнічаў з [[Свабода (радыё)|радыё «Свабода»]]. У [[ЗША]] выдаў кнігі «Беларуская падсавецкая літаратура першае паловы 1960-х гадоў» (1967) і «Янка Купала. На 100-я ўгодкі ад нараджэньня» (1982). Зьяўляецца аўтарам працы «Русыфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русыфікацыйнаму працэсу» пра ідэялёгію і практыку расейскафікацыі ў Беларусі ў [[1950-я|1950-х]] — на пачатку [[1960-я|1960-х]] гадоў, апублікаванай у «[[Запісы БІНіМу|Запісах]]» [[БІНІМ|Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва]] ў 1962 годзе ў Мюнхэне.
 
Пахаваны на беларускіх могілках у [[Іст-Брансўік]]у ў штаце [[Нью-Джэрзі]] ([[ЗША]]) <ref>[http://www.blagobor.by/article/person/mickevich Cтанiслаў Cтанкевiч. Сэрыя «Партрэты віленчукоў»]</ref>.
 
== Крыніцы ==
Радок 20:
 
== Літаратура ==
* [http://slounik.org/154905.html Станкевіч Станіслаў (у:) slounik.org]
* Jackiewicz Mieczysław (red.), «Wileńska encyklopedia 1939—2005», Warszawa 2007, ISBN 978-83-899113-95-1.
* Станіслаў Станкевіч. Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу / Прадмова В. Вячоркі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — 79 с.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://slounik.org/154905.html Станкевіч Станіслаў (у:) slounik.org]
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Станкевіч, Станіслаў}}