Бізантыйская імпэрыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Спадчына: выпраўленьне спасылак
афармленьне
Радок 66:
[[Файл:Justinian.jpg|міні|190пкс|зьлева|Фрэска з выявай [[Юстыніян I|Юстыніяна I]] ў [[Равэнна|Равэнне]]]]
[[Файл:Byzantium550.png|міні|300пкс|Мапа Бізантыі каля [[550]] году]]
Бізантыйскае [[грамадзтва]] ў [[IV стагодзьдзе|IV]]—[[VI стагодзьдзе|VI стагодзьдзях]] дэманстравала значна большую стабільнасьць антычных формаў жыцьця, чым насельніцтва [[Заходняя Рымская імпэрыя|заходняй часткі імпэрыі]], якая перажывала ўнутраны крызыс і адначасова мусіла супрацьстаяць нападам [[барбары|барбараў]]. Бізантыя здолела свой крызыс пераадолець. У гэтага было некалькі прычынаў, то бок тутэйшыя [[правінцыя|правінцыі]] былі больш шчыльна населеныя, і іхная [[эканоміка]] не трымалася толькі на працы [[раб]]оў. Дзяржава яшчэ з часоў [[Канстантын Вялікі|Канстантына I Вялікага]] намагалася прывязаць жыхароў да зямлі, каб забясьпечыць апрацоўку надзелаў, ад якіх у [[казна|казну]] паступалі [[падатак|падаткі]], а ў войска правізія. Акрамя гэтага, захаваўся шматлікі слой вольных земляробаў з дробнай зямельнай маёмасьцю. Таму тут зьмяншэньне колькасьці ваеннапалонных не спрычынілі такі глыбокі эканамічны заняпад, як на захадзе. У Бізантыі была гусьцейшая сетка гарадзкіх пасяленьняў, ад дробных мястэчкаў аграрнага характару да значных рамесьніцкіх цэнтраў, якія забясьпечвалі ўсю імпэрыю, важных портаў ці скрыжаваньняў наземных гандлёвых шляхоў, стотысячных гарадоў, якім быў, напрыклад, [[Канстантынопаль]], [[Антыёхія]] ці [[Александрыя (Эгіпет)|Александрыя]] ў [[Эгіпет|Эгіпце]]. У Бізантыі захавалася інтэнсыўнае рамесьніцтва і гандаль, разьвівалася палітычнае жыцьцё і культура. Гэта, натуральна, вяло да паглыбленьня адрозьненьняў паміж захадам і ўсходам.
 
У пэрыяд [[вялікае перасяленьне народаў|вялікага перасяленьня народаў]] Бізантыйская імпэрыя была вымушана абараняцца ад барбарскіх плямёнаў, сярод якіх былі [[готы]], [[гуны]], пазьней [[авары]] і [[славяне]] ці [[булгары]]. Дзякуючы ваеннай, а часта і культурнай перавазе і дыпляматычнай хітрасьці бізантыйскія ўлады здолелі захаваць імпэрыю. У [[VI стагодзьдзе|VI стагодзьдзі]] за імпэратарам [[Юстыніян I|Юстыніянам I]], які быў найвыбітнейшым бізантыйскім уладаром позьнеантычнага пэрыяду, Бізантыя нават захапіла тэрыторыі, якія раней належалі да [[Заходняя Рымская імпэрыя|Заходняй Рымскай імпэрыі]], як то [[Італія]], паўночная [[Афрыка]], паўднёвая [[Гішпанія]]. У гэты час з волі імпэратара адбылася [[кадыфікацыя]] рымскага права. Гэта быў важны юрыдычны крок, які ўзаконіў сучасныя нормы жыцьця ў Бізантыйскай імпэрыі. Сярод іх было выключнае становішча старой рабаўласьніцкай [[арыстакратыя|арыстакратыі]], артадаксальнае [[хрысьціянства]] як [[дзяржаўная рэлігія]], злучэньне [[сьвецкая ўлада|сьвецкай]] і царкоўнай найвышэйшай улады.
Радок 77:
Падзеі памежжа [[VI стагодзьдзе|VI]] і [[VII стагодзьдзе|VII стагодзьдзяў]] выразна прадэманстравалі, што намаганьні [[Юстыніян I|Юстыніяна]] аднавіць імпэрыю ня спраўдзяцца. Жыцьцё ў Бізантыі было пад сталай пагрозай [[славяне|славянскай]] [[міграцыя|міграцыі]], працяглых войнаў з [[пэрсы|пэрсамі]], якія хутка замяніла рэзкая [[арабы|арабская]] [[экспансія]]. Каб пераадолець гэты крызыс, Бізантыя мусіла перажыць значныя зьмены, пераўтварыцца з позьнеантычнай дзяржавы і грамадзтва ў дзяржаву і грамадзтва [[сярэднявечча|сярэднявечнае]].
 
[[Славяне]] і [[арабы]] рабілі Бізантыі шмат праблемаў сваімі [[набег]]амі. На працягу VII стагодзьдзя былі практычна страчаныя [[Балканская паўвыспа|балканскія]] і [[усход|ўсходнія]] правінцыі ([[Мэсапатамія]], [[Эгіпет]], [[Сырыя]] і іншыя), імпэрыя была пазбаўленая эканамічнага патэнцыялу ўсходу ўключна з бальшынёй разьвітых [[горад|гарадоў]] ([[Атыёхія]], [[Александрыя (Эгіпет)|Александрыя]] і іншыя). Гэтыя геаграфічна-палітычныя і дэмаграфічныя зьмены і патрэба ў актыўнай абароне тэрыторыі дзяржавы ўсё ж дапамаглі распачаць вайсковыя рэформы і рэформы адміністрацыйнай сыстэмы, якія вялі да зьмены сацыяльнай структуры бізантыйскага грамадзтва і эканомікі. У той жа час страта [[правінцыя]]ў, насельніцтва якіх збольшага не было [[Грэцыя|грэцкага]] паходжаньня і адрозьнівалася [[мова]]й (размаўлялі ў асноўным [[арамэйская мова|па-арамэйску]], [[армянская мова|па-армянску]] ці [[копцкая мова|па-копцку]]), [[веравызнаньне]]м і [[культура]]й, паспрыяла ўзмацненьню адзінства імпэрыі, як ў культурным, гэтак і ў рэлігійным сэнсе. Арабская і славянская экспансіі былі адным з важных фактараў, якія ўплывалі на пераўтварэньне Ўсходняй Рымскай імпэрыі ў сярэднявечную грэцкую дзяржаву.
 
Страціўшы вялікія тэрыторыі на карысьць арабаў і славянаў, у [[VIII стагодзьдзе|VIII стагодзьдзі]] Бізантыя разьмяшчалася ў значна меншых абсягах, чым у позьнеантычны пэрыяд. Зь іншага боку, [[імпэратар]]ы здолелі спыніць глыбокі палітычны крызіс, які пагражаў краіне ў мінулым стагодзьдзі, і ўзмацніць цэнтральную ўладу. Крызыс быў пераадолены, але ў хуткім часе ён перасунуўся ў сфэру набажэнцкай ідэалёгіі і царкоўнай палітыкі. У [[726]] годзе імпэратар [[Леў ІІІ]] забараніў пакланяцца [[абраз]]ам і загадаў прыбраць іх зь бізантыйскіх [[храм]]аў. Дасюль гісторыкі дыскутуюць пра тое, што было прычынай гэтага рашэньня. Загад свайго бацькі пашырыў [[Канстантын V Капранім]], які склікаў у [[757]] годзе ў [[Канстантынопаль|Канстантынопалі]] [[царкоўны сабор]], удзельнікі якога абвясьцілі [[абразаборніцтва]] афіцыйным [[вучэньне]]м [[хрысьціянства|хрысьціянскай царквы]]. Пасьля гэтага імпэратар пачаў перасьледаваць [[іканафіл]]аў.
Радок 94:
Бізантыйская эканоміка была адной з самых перадавых у [[Эўропа|Эўропе]] і [[Міжземнамор’е|Міжземнамор’і]] на працягу многіх стагодзьдзяў. Эўропа, у прыватнасьці, была не ў стане адпавядаць бізантыйскай эканамічнай моцы да позьняга сярэднявечча. Канстантынопаль быў гандлёвым цэнтрам, які ў розныя часы гандляваў амаль ва ўсёй [[Эўразія|Эўразіі]] і [[Паўночная Афрыка|Паўночнай Афрыцы]], у прыватнасьці, горад зьяўляўся канчатковай кропкай знакамітага [[Шаўковы шлях|Шаўковага шляху]]. Да першай паловы [[VI стагодзьдзе|VI стагодзьдзя]] ў рэзкім кантрасце з заняпадам на Захадзе, бізантыйская эканоміка квітнела і ўмацоўвалася<ref>Laiou, Angeliki E.; Morisson, Cécile (2007). [http://books.google.bg/books?id=kP_WHtj1oUUC&dq=the+Byzantine+Economy «The Byzantine Economy»]. New York: Cambridge University Press. pp. 1, 23–38. ISBN 0-521-84978-0.</ref>. Аднак чума Юстыніяна і арабскія заваёвы, істотна паслабілі імпэрыю і спрыялі пэрыяду заняпаду і застою. Ісаўраўскія рэформы і, у прыватнасьці, засяленьне [[Канстантын V|Канстантына V]], грамадзкія працы і падатковыя меры, паклалі пачатак адраджэньню імпэрыі, што працягвалася да [[1204]] году, нягледзячы на тэрытарыяльныя скарачэньні<ref>Magdalino, Paul (2002). [http://www.doaks.org/publications/doaks_online_publications/EconHist/EHB20.pdf «Medieval Constantinople: Built Environment and Urban Development»]. p. 532. Washington, DC: Dumbarton Oaks.</ref>. З [[X стагодзьдзе|X стагодзьдзя]] да канца [[XII стагодзьдзе|XII стагодзьдзя]] Бізантыйская імпэрыя жыла ў раскошы, і нават вандроўцы, якія прыязжалі ў Канстантынопаль, былі ўражаныя багацьцем сталіцы. [[Чацьвёрты крыжовы паход]] прывёў да парушэньня бізантыйскай вытворчасьці і камэрцыйнага панаваньня Бізантыі ўва ўсходняй частцы [[Міжземнае мора|Міжземнага мора]], што сталася эканамічнай катастрофай для імпэрыі. [[Палаёлягі]] спрабавалі ажывіць эканоміку, але да канца часоў імпэрыі дзяржава ня здолела атрымаць поўны кантроль над зьнешняй і ўнутранай эканамічнай сілы. Паступова, яна таксама страціла свой уплыў на ўмовы гандлю і цэнавыя мэханізмы, а таксама кантроль над адтокам каштоўных мэталаў. На думку некаторых навукоўцаў, імпэрыя ў апошнія гады нават на біла ўласных манэтаў<ref>Matschke, Klaus-Peter (2002). [http://www.doaks.org/publications/doaks_online_publications/EconHist/EHB37.pdf «Commerce, Trade, Markets, and Money: Thirteenth-Fifteenth Centuries»]. pp. 805–806. Washington, DC: Dumbarton Oaks.</ref>.
 
Адной з эканамічных асноваў Бізантыі быў [[гандаль]], чаму спрыяў марскі характар ​​імпэрыіімпэрыі. [[Тэкстыль]]ныя вырабы быў самым важным прадметам [[экспарт]]у, то бок бізантыйскі [[шоўк]], імпартаваў [[Эгіпет]], а такама ён зьяўвіўся ў [[Баўгарыя|Баўгарыі]] і на Захадзе<ref>Laiou, Angeliki E. (2002). [http://www.doaks.org/publications/doaks_online_publications/EconHist/EHB36.pdf «Exchange and Trade, Seventh-Twelfth Centuries»]. p. 723. Washington, DC: Dumbarton Oaks.</ref>. Дзяржава жорстка кантралявала як унутраны, гэтак і міжнародны гандаль, і доўгі час захоўвала на ягоную [[манаполія|манаполію]]. Біцьцё манэтаў, падтрымліваючы трывалую і гнуткую грашовую сыстэму, было адаптавана да патрэбаў гандлю. Урад ажыцьцяўляў фармальны кантроль над працэнтнымі стаўкамі, а таксама ўсталёўваў правілы дзейнасьці [[цэх]]аў і [[карпарацыя]]ў, у якіх ён праяўляў асаблівую цікавасьць. Імпэратар і ягоныя чыноўнікі ўмешваліся ў пэрыяд крызісу ў цэнаўтварэньне, у мэтах зьніжэньня коштаў на [[збожжавыя]]. Нарэшце, урад часьцяком перанакіроўваў лішкі з падаткаў у пераразьмеркаваньне ў выглядзе заробку для дзяржаўных служачых, або ў выглядзе інвэстыцыяў у грамадзкія працы.
 
== Войска ==
Радок 108:
== Спадчына ==
[[Файл:Paris psaulter gr139 fol7v.jpg|міні|170пкс|Цар [[Давыд]] у адзеньні бізантыйскага імпэратара]]
Бізантыя часта атаясамляецца з [[абсалютызм]]ам, праваслаўнай духоўнасьцю, [[арыенталізм]]ам і экзотыкай, у той час як тэрмін бізантызм выкарыстоўваецца ў якасьці прыгаворкі пра заняпад, складаную [[бюракратыя|бюракратыю]] і рэпрэсіі. У краінах [[Цэнтральная Эўропа|Цэнтральнай]] і [[Паўднёва-ўсходняя Эўропа|Паўднёва-ўсходняй Эўропы]], якія выйшлі з Усходняга блёка ў канцы [[1980-я|1980-х]] і пачатку [[1990-я|1990-х]] гадоў, ацэнка Бізантыйскай цывілізацыі і ейнай спадчынай была моцна адмоўнай з-за іхнай сувязі ззь меркаваным усходнім аўтарытарызмам і аўтакратыяй. Для ўсходняй і заходняй Эўропы Бізантыйская імпэрыя часьцяком успрымаецца як комплекс рэлігійных, палітычных і філязофскіх ідэяў, якія супярэчаць тым, што паўсталі на Захадзе. Нават у [[XIX стагодзьдзе|XIX стагодзьдзі]] ў [[Грэцкае каралеўства|Грэцкім каралеўстве]], акцэнт быў зроблены ў асноўным на клясычным мінулым, у той час як бізантыйская традыцыя была зьвязана з адмоўнымі канатацыямі<ref>Angelov, Dimiter G. (February 2001). [http://www.ksg.harvard.edu/kokkalis/GSW1/GSW1/01%20Angelov.pdf#cooliris «The Making of Byzantinism»]. pp. 1–10.</ref>.
 
Гэты традыцыйны падыход да Бізантыі часткова або цалкам аспрэчвае і перагляд сучасных дасьледаваньняў, якія засяродзжваюцца на станоўчых аспэктах бізантыйскай культуры і спадчыны. Так некаторыя навукоўцы лічаць бясспрэчным бізантыйскі ўклад у фармаваньне сярэднявечнай Эўропе і прызнаюць важную ролю Бізантыі ў фармаваньні і пашырэньні [[праваслаўе|праваслаўя]], якое ў сваю чаргу, займае цэнтральнае месца ў гісторыі і грамадзтве такіх краінаў, як то [[Грэцыя]], [[Баўгарыя]], [[Расея]], [[Сэрбія]] і іншых<ref name="TheByzantines">Cameron, Averil (2009) (in Greek [translated from the original by Giorgos Tzimas]). [http://books.google.bg/books?id=59c6PSa5JCAC «The Byzantines»]. Athens: Psychogios Publications. ISBN 978-960-453-529-3.</ref>. Бізантыйцы таксама захавалі і скапіявалі клясычныя рукапісы, і яны, такім чынам, разглядаюцца як носьбіты клясычных ведаў, як і зрабілі важны ўнёсак у сучасную эўрапейскую цывілізацыю, і зьяўляліся папярэднікамі [[гуманізм]]у [[эпоха Адраджэньня|эпохі Адраджэньня]] і разьвіцьця славянскай праваслаўнай культуры<ref name="TheByzantines" />.
Радок 116:
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
Радок 123:
* [http://byzantion.ru/ Гісторыя і культура Бізантыйскай імпэрыі].
* [http://vizantia.info/ Бізантыйскі ўрок].
 
{{Накід:Гісторыя}}
 
[[Катэгорыя:Бізантыйская імпэрыя| ]]