Атэізм: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д скасаваньне 4 рэдагаваньняў да вэрсіі 1537612 аўтарства Legobot: крыніцы, нэўтральнасьць?
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Радок 1:
[[Файл:Ephesians_2,12_-_Greek_atheos.jpg|міні|300пкс|Грэцкае слова αθεοι (atheoi) у пасланьні да Эфэсянаў на папірусе пачатку III ст. Літаральна перакладаецца як «[тыя хто] бяз Бога»]]
'''Атэі́зм''' ({{мова-el|άθεος}}, гэта значыць ''бязбожны'')  — сьветапогляд, паводле якога натуральны, матэрыяльны сьвет зьяўляецца адзіным і самадастатковым, а для тлумачэньня зьяваў і апісаньня законаў прыроды не патрабуецца прыцягненьне звышнатуральных сілаў, напрыклад [[Бог]]а, богаў, духаў, іншых зьнешматэрыяльных істот. Атэісты лічаць усе наяўныя рэлігіі і вераваньні тварэньнем самога чалавека, а зьяўленьне Сусьвету разглядаюць з навуковага пункту гледжаньня.
 
Асноўны, найбольш грамадзка значны від атэізму, навуковы або пазытыўны атэізм цесна зьвязаны з [[рацыяналізм]]ам, [[скептыцызм]]ам, сьвецкім [[гуманізм]]ам і [[вольнадумства|вольнадумствам]]м. З гэтымі плынямі яго радніць непрыманьне веры ў якасьці прылады спазнаньня сьвету, сьцьвярджэньне ў якасьці прылады такога спазнаньня навуковых мэтадаў, барацьба з дагматызмам (у тым ліку й сярод атэістаў) і вольнае абмеркаваньне філязофскіх праблем. З пункту гледжаньня навуковага атэізму рэлігія й навука зьяўляюцца ўзаемавыключальнымі зьявамі грамадзкага жыцьця, адно абавязкова выключае іншае.
 
Клясыфікацыя плыняў атэізму яшчэ да канца не выстаялася й мае мноства трактовак. Напрыклад, клясыфікацыя па ступені ўсьведамленьня атэістычных ідэяў дзеліць атэізм на неўсьвядомлены  — стыхійны, і ўсьвядомлены. Таксама адрозьніваюць практычны і тэарэтычны атэізм (В. Бругер); радыкальны, [[агнастыцызм|агнастычны]], пастулатны (Х. Шміт); марксісцкі, рацыяналістычны, экзыстэнцыялістычны (І. Леп), тры выгляду атэізму, зьвязаныя зь імёнамі О. Конта, Л. Фэербаха й [[Карл Маркс|К. Маркса]], а таксама [[Фрыдрых Ніцшэ|Ф. Ніцшэ]] (А. дэ Любак). Акрамя пазытыўнага атэізму існуе й нэгатыўны атэізм.
 
== Гісторыя атэізму ==
Атэістычныя перакананьні, відаць, зарадзіліся амаль адначасова са зьяўленьнем рэлігійных культаў. Першапачаткова гэта быў неўсьвядомлены атэізм, які выказваўся ў прагматычным дачыненьні да рытуалаў сярод саміх служэбнікаў культу й правадыроў плямёнаў, якія выкарыстоўвалі рэлігійныя формулы для ўмацаваньня свайго ўплыву на насельніцтва. Больш усьвядомлены, агнастычны атэізм стаў афармляцца толькі са зьяўленьнем філязофскіх школаў.
 
Старажытнаіндыйскія крыніцы даносяць да нас рэха спрэчак паміж прадстаўнікамі філязофскай школы [[Локаята]] (Брыхаспаці, Дзьхішан  — [[V стагодзьдзе да н. э.]]) й прыхільнікамі вэдыйскага вучэньня. Сачыненьні філёзафаў гэтае школы не захаваліся, пра іх пазыцыі вядома толькі дзякуючы працам іх праціўнікаў. Аднак можна сказаць, што локаята былі першымі пасьлядоўнікамі атэізму  — яны сьцьвярджалі, што бога няма, што сьвет ніхто не ствараў, што ён зьявіўся й разьвіваецца па сваіх унутраных законах, яны не прызнавалі існаваньне жыцьця пасьля сьмерці й лічылі, што ўсё што напісана ў Вэдах уяўляе сабою падман.
 
== Сучасны стан атэізму ==
[[Файл:Irreligion_map.png|міні|300пкс|Распаўсюд атэізму па краінах (па выніках апытаньняў 2006)]]
Для сучаснай заходняй цывілізацыі характэрна падзеньне цікавасьці да рэлігіі сярод шырокіх пластоў насельніцтва, асабліва сярод тэхнічнай інтэлігенцыі. У разьвітых краінах зьніжаецца наведвальнасьць храмаў, памяншаецца колькасьць рытуалаў, адбываецца павелічэньне колькасьці людзей, якія лічаць сябе агностыкамі або атэістамі, нават у веруючых рэлігія губляе сваё вярхоўнае становішча. Характэрным у гэтым дачыненьні зьяўляецца публікацыя вядомым амэрыканскім біскупам кнігі пад назовам «Чаму хрысьціянства павінна зьменіцца або памерці: Біскуп зьвяртаецца да веруючых» (травень [[1998]]). У прамыслова разьвітых краінах асноўнай апорай рэлігійнага сьветапогляду застаецца нешматлікае сельскае насельніцтва, а ідэалягічным стрыжнем  — гуманітарная інтэлігенцыя. Атэісты злучаюць рэлігійнасьць гэтай часткі інтэлігенцыі зь яе аднабаковай адукацыяй, адсутнасьцю ведаў пра перадавыя дасягненьні натуральных навук і тэхнікі.
 
Цалкам іншая сытуацыя ў краінах, якія разьвіваюцца зараз, у тым ліку й краінах былога [[СССР]]. У краінах [[Афрыка|Афрыкі]], на [[Блізкі Ўсход|Блізкім Усходзе]] бесьперапынна ўзрастае рост рэлігійнасьці, які даходзіць да фанатызму й [[фундамэнталізм]]у. У большасьці ісламскіх краін атэізм лічыцца злачынствам, за так званае «блюзьнерства» ў [[Пакістан]]е могуць прысудзіць да сьмяротнай кары. Сытуацыя з атэістычным рухам у [[Расея|Расеі]] й краінах [[СНД]] гэтак жа вельмі складаная. Крах пануючай «камуністычнай» ідэалёгіі, якая абвяшчала ў якасьці асноўнага сьветапогляду «афіцыйны атэізм» і дзейнічала пры гэтым мэтадамі не перакананьня, а рэпрэсіяў, гвалтоўна ўкараняючы гэты псэўдаатэізм, дзе замест Бога прапаноўвалася верыць у бязгрэшнасьць прарокаў марксізму-ленінізму, прывёў да моцнай рэакцыі грамадзтва, кіўнуў маятнік грамадзкай прытомнасьці ў бок непрыманьня атэізму. Узрос ўплыў [[Расейская Праваслаўная Царква|Расейскай Праваслаўнай Царквы]], пачалося яе частковае зрошчваньне зь дзяржаўнымі органамі ўлады, узрастаюць містычныя настроі ў грамадзтве й захапленьні рознымі [[ілжэнавука]]мі (напрыклад, [[астралёгія]]й). Нягледзячы на гэта, атэістычны рух набірае сілу.
Радок 23:
Часта незразумеласьцяў і спрэчак, якія тычацца вызначэньня атэізму, узьнікае праз неадназначнасьць у вызначэньні такіх словаў, як «божышча» і «бог». Праз тое, што існуе мноства абсалютна розных уяўленьняў пра звышнатуральнае, узьніклі розныя меркаваньні адносна таго, да якім зь іх мае дачыненьне тэрмін «атэізм». Калі лчыць «тэізм» верай у адзінага пэрсаніфікаванага бога, то людзей, якія вераць у мноства іншых багоў, дэістаў і нават політэістаў можна клясыфікаваць як атэістаў. У XX стагодзьдзі такой падыход згубіў папулярнасьць, бо тэрмін «тэізм» пачаў успрымацца хутчэй як праяўленьне веры ў любое божышча.
 
У залежнасьці ад шыраты вызначэньня, пад атэізмам можа разумецца непрыняцьце розных канцэпцыяў, пачынаючы ад ідэі бога, як існай асобы і сканчываючы існаваньне чаго заўгодна нематэрыяльнага, звышнатуральнага ці трансцэндэнтнага, уключаючы канцэпцыі індуізму і будызму.
 
=== Стыхійны і навуковы атэізм ===
Стыхійны атэізм  — атэізм, заснавана на чымсьці іншым, акрамя навукі (напрыклад, як вынік звычайнага клёку ці скептычнага вобраза мысьленьня, адсутнасьці цікавасьці да звышнатуральнага, няведаньня пра наяўнасьць рэлігіі і інш.)
 
Навуковы атэізм  — гэта атэізм, заснаваны на прыродазнаўстве, калі ў якасьці асноўнага інструмэнта для разгляданьня пытаньня пра існаваньне богу (звышнатуральных істотаў альбо зьяваў) выкарыстоўваецца навуковы мэтад.
 
== Вядомыя атэісты ==
Радок 35:
* [[Карл Эдвард Саган]] — выбітны амэрыканскі астраном і папулярызатар навукі.
* [[Ільля Капіевіч]] — першы асьветнік на Беларусі, які выказаў ідэю атэізму.
* [[Сымона дэ Бавуар]] - — француская пісьменьніца, фэміністка, экзыстэнцыялістка.
* [[Жан-Поль Сартр]] - — францускі філёзаф, пісьменьнік, драматург, асноўны тэарэтык і адзін з заснавальнікаў атэістычнага экзыстэнцыялізму.
* [[Жазэ Сарамага]] - — партугальскі пісьменьнік, журналіст, адзіны люзафон-набіляр.
 
== Вонкавыя спасылкі ==