Сакрат: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 136 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q913 (translate me)
Радок 18:
Згодна з вэрсіяй прамовы Сакрата перад [[суд]]ом, якую ў сваёй «[[Апалёгія Сакрата|Апалёгіі Сакрата]]» падае [[Плятон]], [[філёзаф]] стаў «сьлепнем» для [[Атэны|Атэнаў]] пасьля таго, як яго сябар Хэрэфон запытаў [[Дэльфійскі аракул|Дэльфійскага аракула]], ці існуе хтосьці разумнейшы за Сакрата. Аракул адказаў, што такіх людзей няма. Сакрат, зразумеўшы гэта як загадку, вырашыў знайсьці чалавека, разумнейшага за сябе. Ён апытаў мужчын у [[Атэны|Атэнах]] аб іх ведах пра [[дабро]], [[прыгажосьць]] і [[годнасьць]]. Вызначыўшы, што яны нічога ня ведаюць, але ж думаюць, што ведаюць шмат, Сакрат прыйшоў да наступнай высновы: ён сам можа лічыцца разумным, бо «ведае», што нічога ня ведае. Інтэлектуальная перавага Сакрата прымушала знакамітых атэнцаў, зь якімі ён прылюдна размаўляў, адчуваць сябе дурнямі, што безумоўна настроіла іх супраць філёзафа і прывяло да абвінавачаньня яго ў злачынствах.
 
Тым ня менш Сакрат быў прызнаны вінаватым і вырачаны на сьмерць. Філёзаф выпіў [[атрута|атруту]] з [[фіялы|Фіяла]] і памёр у прысутнасьці сваіх сяброў. У дыялёгу «[[Фэдон]]» апісваецца, што Сакрат сустрэў сьмерць спакойна, мужна прыняўшы вырак суда.
 
Згодна з [[Ксэнафон]]ам і [[Плятон]]ам, у Сакрата была магчымасьць зьбегчы, бо яго прыхільнікі зьбіраліся даць [[хабар]] ахове турмы. Аднак пасьля гэтага Сакрат быў бы вымушаны пакінуць [[Атэны]]. І ён адмовіўся ад пабегу.