Віртуальная часьцінка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 20 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q849940 (translate me)
выпраўленьне спасылак
Радок 3:
'''Віртуальнасьць''' часьцінкі характэрызуецца [[Лорэнц-інварыянтнасьць|рэлятывісцкі-інварыянтнай]] велічынёй <math>Q^2 = E^2 - p^2 c^2 - m^2 c^4</math>, прычым <math>Q^2</math> можа быць як дадатнай, так і адмоўнай велічынёй. Вобласьць значэньняў E і p, пры якіх віртуальнасьць роўна нулю, называецца '''масавай паверхняй''' ці '''масавай абалонкай''' часьцінкі.
 
Хоць маса і энэргія віртуальных часьцінак не абмежаваны, іх існаваньне не парушае [[закон захаваньня энэргіі]], так як час існаваньня віртуальных часьцінак абмежаваны [[прынцыпПрынцып неазначальнасьцінявызначанасьці|прынцыпам неазначальнасьцінявызначанасьці]]:
 
<math>t<\frac{\hbar}{E}</math>,
 
такім чынам чым болей энэргія <math>E</math> віртуальнае часьцінкі, тым меньшы час <math>t</math> яна можа існаваць. Таму ў прыродзе могуць існаваць такія палі, як [[поле Хіггса]] і поле [[слабаеслабое узаемадзеяньнеўзаемадзеяньне|слабагаслабога ўзаемадзеяньня]], хоць іх часьцінкі вельмі масіўны. Аднак, радыюс дзеяньня масіўных палей абмежаваны. А ў бязмасавых, такіх як [[электрамагнітнае поле|электрамагнітнае]] і [[гравітацыйнае поле|гравітацыйнае]], час існаваньня віртуальных часьцінак, а, такім чынам, і радыюс дзеяньня, не абмежаваны.
 
== Эфэкты, зьвязаныя з элемэнтарнымі часьцінкамі ==
Радок 21:
Строга кажучы, віртуальныя часьцінкі — гэта ў большай ступені матэматычная зьява, чым фізычная рэальнасьць. Сапраўды, у [[квантавая тэорыя поля|квантавай тэорыі поля]] ў дакладных выразах для працэсаў узаемадзеяньня рэальных часьцінак ніякія віртуальныя часьцінкі не фігуруюць. Калі, аднак, паспрабаваць спрасьціць дакладны выраз у рамках [[тэорыя абурэньняў|тэорыі абурэньняў]], расклаўшы яго ў шэраг па [[канстанта ўзаемадзеяньня|канстанце ўзаемадзеяньня]] ([[малы парамэтр|малому парамэтру]] тэорыі), то ўзьнікае бясконцы набор складнікаў. Кожны з членаў гэтага шэрагу ''выглядае'' так, нібыта ў працэсе ўзаемадзеяньня ўтвараюцца і зьнікаюць аб'екты, якія маюць квантавыя лікі рэальных часьцінак. Аднак гэтыя аб'екты распаўсюджваюцца ў прасторы па закону, адрознаму ад рэальных часьцінак, і таму калі іх трактаваць як выпраменьваньне і паглынаньне часьцінкі, то трэба будзе прыняць, што для іх не выконваецца сувязь паміж энэргіяй і імпульсам. Такім чынам, віртуальныя часьцінкі зьяўляюцца толькі тады, калі мы пэўным чынам спрашчаем зыходны выраз.
 
Ня гледзячы на некаторую фіктыўнасьць тэрміна «віртуальная часьцінка», у шматлікіх выпадках гэта даволі зручны спосаб апісаньня ўзаемадзеяньня. У прыватнасьці, грувасткасьць вылічальных працэсаў рэзко падае, калі папярэдне скласьці правілы нараджэньня, зьнішчэньня і распаўсюджаньня гэтых віртуальных часьцінак ([[правілы Фэйнмана]]) і адлюстраваць працэс графічна, з дпамогаюдапамогаю [[Дыяграмы Фэйнмана|фэйнманаўскіх дыяграм Фэйнмана]].
 
Часам, у мэтах нагляднасьці, канцэпцыю «віртуальных часьцінак» тлумачаць інакш. А менавіта, кажуць, што ў працэсе ўзаемадзеяньня [[закон захаваньня энэргіі]] выконваецца ня строга, а зь некаторай хібнасьцю. Гэта не супярэчыць [[квантавая мэханіка|квантавай мэханіцы]]: згодна [[суадносіны неазначальнасьцей|суадносінам неазначальнасьцей]], падзея, якая доўжыцца канчатковы прамежак часу, не дазваляе зафіксаваць энэргію з дакладнасьцю вышэй за некаторы ліміт. Груба кажучы, прамежкавыя часьцінкі «пазычаюць энэргію» на некаторы невялікі час. У гэтым выпадку ў працэсе ўзаемадзеяньня могуць нараджацца і зьнікаць звычайныя часьцінкі, толькі зь невялікім парушэньнем закона захаваньня энэргіі.