Дэні Дыдро: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 37:
 
=== Дыдро й энцыкляпэдыя ===
[[Файл:ENC_1Encyclopedie de D'Alembert et Diderot -NA5_600px Premiere Page - ENC 1-NA5.jpegjpg|міні|Тытульны аркуш Энцыкляпэдыі]]
Зблізіўшыся з мысліцелямі тагачаснай Францыі ([[Вальтэр]]ам, [[Поль Анры Гольбах|П. Гольбахам]], [[Клёд Адрыян Гельвэцы|К. Гельвэцыям]], [[Жан-Жак Русо|Ж.-Ж. Русо]]), Д. Дыдро разам з [[Жан ля Рон д’Алямбэр|д’Алямбэрам]] на працягу многіх год займаўся выданьнем «Энцыкляпэдыі, альбо Тлумачальнага слоўніка навук, мастацтваў і рамёстваў» ([[1751]]—[[1780]]). У гэтым зборы дасягненьняў эўрапейскае культуры знайшоў адлюстраваньне яго асьветніцкі сьветапогляд, які адхіляў коснасьць, руціну, невуцтва дзяржаўнае ўлады і царквы. Некаторыя тамы «Энцыкляпэдыі» падвяргаліся забароне, выходзілі паўлегальна, аднак у той жа час перакладаліся на розныя эўрапейскія мовы. Нягледзячы на цяжкасьці, Д. Дыдро выдаў 35 тамоў «Энцыкляпэдыі». Матэрыяльная нястача прымусілі Дыдро прыняць запрашэньне расейскай імпэратрыцы [[Кацярына II|Кацярыны II]], якая хацела купіць яго бібліятэку. Жыцьцё ў [[Пецярбург]]у ([[1773]]—[[1774]]) адкрыла Дыдро крывадушнасьць «асьветленага манарха», і ён вярнуўся ў Францыю.