Менскі езуіцкі калегіюм: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д Typo fixing using AWB
Радок 1:
[[Файл:Miensk,_Katedra Katedra._Менск Менск,_Катэдра_ Катэдра (1840).jpg|міні|200пкс|Калегіюм езуітаў на малюнку пач. XIX ст.]]
 
'''Менскі езуіцкі калегіюм''' — архітэктурны комплекс [[Рымска-Каталіцкі Касьцёл на Беларусі|рымска-каталіцкай]] навучальнай установы ў [[Менск]]у, што давала адукацыю на ўзроўні гуманітарнага ўнівэрсытэту.<ref>{{Літаратура/Гісторыя Менску (2006)|к}} С. 168</ref>
Радок 5:
Збудаваны ў кан. [[17 стагодзьдзе|XVII]] — 1-й палове [[18 стагодзьдзе|XVIII]] стст. Большую частку комплексу савецкая ўлада зьнішчыла пасьля [[Другая Сусьветная вайна|Другой Сусьветнай вайны]], да нашага часу захаваліся [[Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі (Менск)|Касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі]] і значна перабудаваная езуіцкая школа (цяпер музычны каледж).
 
Займаў практычна ўвесь квартал ад плошчы [[Высокі Рынак|Высокага Рынку]] (цяпер пл. Свабоды), абмежаваны вуліцамі Койданаўскай (цяпер вул. Рэвалюцыйная), Зборавай (вул. Інтэрнацыянальная) і Фэліцыянаўскай (вул. Камсамольская).
 
== Гісторыя ==
[[Езуіты]] аселі ў МінскуМенску ў [[1654]] року па фундацыі смаленскага біскупа [[Геранім Уладыслаў Сангушка|Гераніма Сангушкі]], які набыў для іх рэзыдэнцыі мураваную сядзібу з драўлянай капліцай на рагу вуліцы Койданаўскай і плошчы [[Высокі Рынак]]. Да [[1686]] року супольнасьць езуітаў у Менску мела статус місіі, пасьля — рэзыдэнцыі, а з [[1714]] року — калегіі.
 
[[Файл:Miensk,_Vysoki_Rynak Vysoki Rynak._Менск Менск,_Высокі_Рынак_ Высокі Рынак (1917).jpg|міні|200пкс|Калегіюм езуітаў на паштоўцы пач. XX ст.]]
 
Будынкі рэзыдэнцыі да канца [[17 стагодзьдзе|ХVІІ ст.]] паступова мадэрнізаваліся. У [[1699]] року зьявілася мураваная двухпавярховая езуіцкая школа, а [[24 красавіка]] [[1700]] року ва ўрачыстай абстаноўцы быў асьвечаны краевугольны камень новага мураванага касьцёла. [[16 красавіка]] [[1710]] року віленскі біскуп [[Канстантын Казімер Бжастоўскі|Канстанты Казімер Бжастоўскі]] асьвяціў храм пад тытулам Езуса, Панны Марыі і Сьв. Барбары.
 
У [[1723]] року пачалася рэканструкцыя дома Гегера і ўзьвядзеньне праваруч ад касьцёла 2-павярховага мураванага будынка калегіюма, у якім знаходзіліся пакоі прафэсараў і магістраў. Пазьней з боку вуліцы Койданаўскай было яшчэ прыбудаванае 3-павярховае крыло, дзе размясьцілісяразьмясьціліся рэфэктар, кухня і інш. Канчатковы выгляд комплекс калегіюма набыў ў [[1750]] року, калі ў цэнтры ягонага фасадафасаду скончылася ўзьвядзеньне высокай 3-яруснай, перакрытай барокавым купалам складанай формы вежы, у ёй быў усталяваны гадзіньнік. У [[1749]]<ref>[[Уладзімер Дзянісаў|У. М. Дзянісаў]]. Комплекс езуітаў // {{Літаратура/Памяць/Менск|1к}} С. 326</ref> року побач з касьцёлам зьявіўся будынак аптэкі зь лябараторыяй, былі ўзьведзеныя гаспадарчыя і дапаможныя пабудовы. У гэты час у езуіцкім калегіюме выкладалі рыторыку, паэзію, сынтаксіс, граматыку, тэалёгію, старажытнагабрэйскую мову, этыку, матэматыку, фізыку, лёгіку, мэтафізыку. Дзейнічаў школьны тэатар і найлепшая ў месьце бібліятэка.
 
[[Файл:Miensk,_Katedra Katedra._Менск Менск,_Катэдра_ Катэдра (1928).jpg|міні|200пкс|Катэдра і калегіюм на фатаздымку міжваеннага часу]]
 
У [[1770]] року быў рэканструяваны будынак школы — уваход у яго быў пазначаны квадратнай у пляне вежай з купалам.
 
У [[1773]] року папская була скасавала ордэн, на базе калегіюма была ўтвораная 6-рочная павятовая сьвецкая школа, а касьцёл перайшоў у ранг парафіяльных і празь пяць рокаў зрабіўся катэдральным касьцёлам Менскай дыяцэзіі.
 
Ад [[1799]] року ў колішняй езуіцкай школе разьмясьціўся Дом губэрнатара, будынак быў цалкам перабудаваны ў стылі клясыцызму. Да [[1820]] року калегіюм займалі Прысутныя месцы, пасьля — Гарадзкая дума, а з [[1852]] року — Казённая палата. Вежа калегіюма страціла свой купал і ператварылася ў дазорную вежу пажарнай аховы.
 
У [[1951]] року на касьцёле былі разабраныя вежы, ліквідаванае ўпрыгожаньне сьвятыні, храм быў перабудаваны ў спарткомплекс таварыства «Спартак». Будынак калегіюма і ягоная вежа былі зруйнаваныя, на іх мейсцы збудавалі жылы дом (пл. Свабоды, 11). Крыху пазьней, у [[1968]] року была цалкам перабудаваная езуіцкая школа.
 
== Рэктары менскага езуіцкага калегіюму ==
Рэктарамі менскага езуіцкага калегіюму былі<ref>[[Фёдар Віктаравіч Чарняўскі]]. Ураднікі (пасады, тытулы) менскага ваяводства XVI - XVIII стст. Біяграфічны даведнік. Выпуск ІІІ: (канюшыя, абозныя, крайчыя, мастаўнічыя і будаўнічыя). — Мн.: ТАА «Белпрынт», 2010. — С. 286. ISBN 985-4591-65-0. </ref>:
 
* Войцах Дземяшэўскі (? - 16.10.1693)
* Казімір Юрага (? - ?)
* Ян Андрэйкавіч (рэктар [[Калегіюм езуітаў (Полацак)|полацкага]] і менскага езуіцкіх калегіюмаў, ? - ?)
* Цыпрыян Куноўскі (? - 12.03.1700 - ?)
* Казімір Гнатоўскі (? - 1702 - ?)
* Антоні Бжастоўскі (? - 11.02.1708 - 21.05.1717 - ?)
* Якуб Валадковіч (? - 1720 - 13.12.1721 - ?)
* Ежы Навасельскі (? - 17.11.1725 - 10.11.1727 -?)
* Францкевіч Радзімінскі (? - 13.10.1727 - 29.12.1727 - ?)
* Юзаф Рудаміна (? - 1728 - 12.1729 - ?)
* Станіслаў Валадковіч (прэор менскі, вікары беларускі, ? - 1731 - ?)
* Людвік Сакульскі (? - 02.08.1733 - 06.10.1735 -?)
* Антоні Вайніловіч (? - 1739 - 1740 - ?)
* Ян Валадковіч (? - 1743 - 13.06.1745 - ?)
* Антоні Хадзінскі (? - 04.12.1748 - 29.07.1748 - ?)
* Францішак Ксавэры Агінскі (? - 18.10.1751 - 07.08.1758 - ?)
* Станіслаў Жаба (віцэ-рэгент менскага езуіцкага калегіюма, ? - 07.08.1758 - ?)
* Казімір Гедройц (? - 18.03.1754 - ?)
* Ежы Віхерт (? - 1760 - ?)
* Рамуальд Вайніловіч (? - 05.02.1760 - 17.06.1760 - ?)
* Адам Абрамовіч (? - 1767 - 1772 - ?)
 
Па прывілею ад 11 сакавіка 1773 року, па зьнясеньні [[Езуіты|закона езуітаў]] у [[Менск]]у, аптэку пры калегіюме ўзначальваў Міхал Карыцкі. 12 сакавіка 1781 року быў унесены ягоны [[тэстамэнт]]. На час сьмерці Міхал Карыцкі займаў пасаду рэктара ўсіх школаў горадагораду [[Менск]]а.
 
== Крыніцы ==