Рыфма: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
X boh x (гутаркі | унёсак)
→‎Тыпы рыфмаў: па альфабэце
X boh x (гутаркі | унёсак)
Радок 14:
== Функцыі рыфмы ==
Рыфма выконвае ў вершаваным творы вельмі важныя функцыі. Як паўтор сугуччаў яна ўваходзіць у сыстэму гукавой арганізацыі вершаванай мовы і мае, такім чынам, фанічнае значэньне. Інструмэнтоўка верша ў многім залежыць ад колькасьці рыфмаў, багацьця гукавых супадзеньняў у словах, частаты разьмяшчэньня рыфмаў у [[верш]]ы. Рыфма адыгрывае ў вершаваным творы і значную інтанацыйную ролю. У прыватнасьці, яна садзейнічае (асабліва пры сынтаксічным пераносе) узьнікненьню лягічнага націску на слове, што стаіць у рыфме. Дзякуючы рыфме часам ствараецца эфэкт акцэнтна-інтанацыйнай незвычайнасьці (рыфмы ламаныя, рознанаціскныя, або няроўнаскладовыя, састаўныя). Велізарная роля належыць рыфме ў рытмічнай арганізацыі верша. Адна з найгалоўнейшых яе функцый, як заўважыў [[Максім Багдановіч|М. Багдановіч]], — «падкрэсьліваць форму мэтра, абводзячы цьвёрдым контурам яго граніцы». Рыфам зьяўляецца своеасаблівым сыгналам аб
заканчэньні вершаванага радка — гэтай рытмічнай адзінкі верша, паказвае на месца міжрадковай паўзы. Асабліва важна гэта ў [[вольны верш|вольным вершы]], паколькі рыфма ў ім зьяўляецца фіксатарам канца вершаванага радка. Рыфма уплываеўплывае на рытм верша,
бо яна неня проста сугучнасьць асобных словаў, а сугучнасьць, зьвязаная з моўным націскам. Менавіта таму рыфмы мужчынскія і жаночыя, дактылічныя і гіпэрдактылічныя, рознанаціскныя (няроўнаскладовыя) і састаўныя, ужытыя ў розных камбінацыях, надаюць творам, апрача ўсяго іншага, і своеасаблівы рытмічны малюнак.
 
Рыфма выконвае таксама і кампазыцыйную функцыю. Яна ня толькі разьдзяляе вершаваныя радкі, але і спалучае іх у страфічныя комплексы, аддзяляючы іх затым адзін ад другога, што ўплывае на [[архітэктоніка|архітэктоніку]] твора. Унутраная рыфма ў адрозьненьне ад канцавой зьвязвае не радкі, а паўрадкоўі, аднак адыгрывае тую ж рытмічную і кампазыцыйную ролю. Дзякуючы свайму месцу ў вершарадзе (канец радка, перад міжрадковай паўзай) рыфма падкрэсьлівае, інтанацыйна вылучае пэўныя словы-паняцьці. Апрача таго, яна асацыятыўна зьвязвае асобныя словы, падкрэсьліваючы іх сэмантычную блізкасьць або, наадварот, аддаленасьць. На