Беларуская цэнтральная рада: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 5:
Беларуская цэнтральная рада была створана ў сьнежні [[1943]] з [[Беларуская рада даверу|Беларускай рады даверу]] пры [[Генэральны камісарыят Беларусі|Генэральным камісарыяце Беларусі]].
 
У БЦР увайшлі 14 чалавек: [[Радаслаў Астроўскі]] (прэзыдэнт), [[Мікалай Шкялёнак]] (1-ы віцэ-прэзідэнт), [[Юры Сабалеўскі]] (2-і віцэ-прэзідэнт), [[Францішак Кушаль]] (вайсковыя справы), С. Кандыбовіч (фінансы), [[Аўген Калубовіч]] (справы культуры), [[Павал Сьвірыд]] (юрыдычныя і рэлігійныя справы), С. Каляда (лясная гаспадарка), С. СтаськевічСтанкевіч (прафэсійныя справы), А. Сакрат (школьныя справы), П. Орса (сельская гаспадарка), Н. Абрамава, Н. Ганько і інш., якія ўзначальвалі 13 адпаведных разьдзелаў.
 
Фармальна гітлераўцы перадалі БЦР кіраўніцтва школьнай справай, культурай, сацыяльнай апекай, [[Беларуская Краёвая Абарона|Беларускай краёвай абаронай (БКА)]]. Аднак на месцах адпаведныя аддзелы і надалей заставаліся пад кантролем нямецкіх акруговых камісараў. У акругах арганізоўваліся намесьніцтвы ці аддзелы БЦР (не былі створаныя ў [[Барысаў]]скай, [[Ганцавічы|Ганцавіцкай]] і [[Ліда|Лідзкай]] акругах).