Уладзіслаў Галубок: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Радок 30:
 
=== Творчасьць ===
У [[1917]]—[[1920]] гадах — актор і рэжысэр [[Першае таварыства беларускае драмы і камэдыі|Першага таварыства беларускае драмы і камэдыі]]. З [[1920]] да [[1922]] году — загадчык мастацкага аддзела ў [[Народны камісарыят асьветы|Народным камісарыяце асьветы]] [[ БССР]]. Адзін з заснавальнікаў беларускага [[СССР|савецкага]] тэатра. У 1920 годзе стварыў беларускі вандроўны тэатар, які называўся «[[Беларускі трэці дзяржаўны тэатар|Трупа Галубка]]». Вандроўны тэатар пабываў са сваімі спэктаклямі ў самых розных кутках Беларусі. Галубок адначасова выконваў абавязкі мастака-дэкаратара, музыканта-выканаўцы і рэжысёрарэжысэра. Аснову рэпэртуару складалі яго п’есы ''«Пан Сурынта», «Ганка», «Плытагоны», «Пінская Мадонна», «Васіль Хмель»'', у якіх раскрываецца барацьба беларускага народа за права «людзьмі звацца». Тэатар Галубка карыстаўся выключнай папулярнасьцю ў гледачоў. У [[1906]] годзе У.Галубок пачаў выступаць у пэрыядычным друку як паэт і празаік. Выдаў зборнік ''«Апавяданьні»'' ([[Пецярбург]], [[1913]]). З [[1917]] году выступаў як драматург. У [[1968]] г. выйшаў зборнік ''«П’есы»'', у [[1982]] г. — «Творы». Аўтар публіцыстычных і тэатразнаўчых артыкулаў. Вядомы як мастак-дэкаратар і пэйзажыст. Першы [[Народны артыст БССР]].
 
3 газэты ''«Савецкая Беларусь»'' ад [[14 красавіка]] [[1923]] году: «…Самая мнагалюдная ўскраіна Менску — [[Серабранка (мікрараён)|Серабранка]] — да гэтых часоў амаль што зусім не прасунулася наперад у культурна-палітычным напрамку. Ужо больш за год існуе Серабранскі раённы клюб, але толькі існуе, бо той працы, якую ён павінен весьці, ён не вядзе. Вядзецца праца выключна тэатральная, дый то не мясцовымі сіламі, а дзякуючы другой беларускай трупе. Hi дыспутаў ні лекцыяў клюб не мог наладзіць. I гібее ў цемры раён, шчыльна заселены выключна пралетарскім элемэнтам».