Фанэтыка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 86 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q35395 (translate me)
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д Typo fixing using AWB
Радок 1:
'''Фанэ́тыка''' (ад [[грэцкая мова|грэцкага]] слова φωνή = голас) — разьдзел [[мовазнаўства]], якая вывучае [[гук]]і. У прыватнасьці яна займаецца наяўнымі якасьцямі [[гук]]аў як [[маўленьне|маўленьня]] [[чалавек]]а, так і іншых крыніц (напрыклад, кампутарнага сынтэзу), а таксама іх утварэньнем і ўспрыманьнем, у адрозьненьніадрозьненьне ад [[фаналёгія|фаналёгіі]], якая займаецца гукавымі сыстэмамі і абстрактнымі гукавымі адзінкамі (такімі як [[фанэма]]). Фанэтыка працуе з асобнымі [[гук]]амі, а не з кантэкстам, у якім яны выкарыстоўваюцца ў мове. Таму дыскусіі наконт [[сэмантычнае значэньне|сэмантычнага значэньня]] гуку адсутнічаюць на гэтай стадыі [[лінгвістычны аналіз|лінгвістычнага аналізу]].
 
Ня гледзячы на тое, што пісьмовыя сыстэмы і [[альфабэт]]ы ў большасьці выпадкаў цесна зьвязаны з гукамі рэчы, фанэтысты больш зацікаўлены гукамі маўленьня, чым сымбалямі, якія іх увасабляюць. Тым ня менш сувязь паміж імі настолькі моцная, што ў шматлікіх слоўніках вывучэньне сымбаляў (дакладна [[сэміётыка|сэміётыкі]]) падаецца як частка фанэтычных вучэньняў. Зь іншага боку, у [[логограф|логаграфічных]] пісьмовых сыстэмах звычайна падаецца значна менш фанэтычнай інфармацыі, хоць гэта інфармацыя не абавязкова адсутнічае. Напрыклад, cярод кітайскіх герогліфаў [[фанэтычны элемэнт]] спасылаецца на частку герогліфа, якая вызначае яго вымаўленьне, тым часам як [[радыкал]] спасылаецца на сэмантычнае значэньне. Сымбалі, якія маюць аднолькавы фанэтычны элемэнт, звычайна маюць падобнае вымаўленьне, але гэта ня ў якім разе ня значыць, што іх вымаўленьне з’яўляеццазьяўляецца прадбачным і вызначаецца фанэтычным элемэнтам, таму што вымаўленьне значна зьмянілася зь цягам стагодзьдзяў, у той час як напісаньне засталося тым жа самым. Ня ўсе кітайскія герогліфы складаюцца з радыкалаў і фанэтычных элемэнтаў, але для большай часткі гэта ўласьціва.
 
== Галіны фанэтыкі ==