Інтымная лірыка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д Typo fixing using AWB
Радок 1:
'''Інты́мная лі́рыка''' — сукупнасьць лірычных твораў пра [[каханьне]]. Адным
з самых старажытных i знакамiтых майстроў інтымнай лірыкі была [[Старажытная Грэцыя|старажытнагрэцкая]] паэтка [[Сапфо]] (канец VII — першая палова VI ст. да н. э.). Значны ўклад у разьвіцьцё сусьветнай інтымнай лірыкі ўнесьлі [[Авідый]], [[Франчэска Пэтрарка|Пэтрарка]], [[Ўільям Шэксьпір|Шэксьпір]], [[Аляксандар Пушкін|А. Пушкін]], [[Адам Міцкевіч|А. Міцкевіч]], [[Расул Гамзатаў|Р. Гамзатаў]] і інш. [[Паэзія]] выпрацавала нямала жанраў i жанравых разнавіднасьцей інтымнай лірыкі: [[альба (паэзія)|альбы]], [[баркарола|баркаролы]], [[сэрэнада|сэрэнады]], [[эпіталама|эпіталамы]], [[раманс]]ы.
 
== Беларуская інтымная лірыка ==
У беларускім фальклёры існуе асобны вялікі і багаты жанр песень пра [[каханьне]]. На іх аснове i з выкарыстаньнем сусьветнага паэтычнага вопыту [[Беларусь|беларускія]] [[паэт]]ы XVII—XVIII стст. напісалі нямала [[верш]]аў, што ўзбагацiлi тагачасную інтымную лірыку. У новай беларускай літаратуры, што нараджалася i разьвівалася ў XIX ст. амаль што ў кансьпiратыўных умовах, было не да інтымнай лірыкі — у ёй выразна пераважалі грамадзянскія матывы. I толькі ХХ ст. прынесла сапраўдны росквіт інтымнай лірыцы. Выдатныя ўзоры яе ёсьць у [[Янка Купала|Я. Купалы]], [[Максім Багдановіч|М. Багдановіча]], [[Аркадзь Куляшоў|А. Куляшова]], [[Максім Танк|М. Танка]], [[Пятрусь Броўка|П. Броўкі]], [[Еўдакія Лось|Е. Лось]], [[Яўгенія Янішчыц|Я. Янішчыц]], і інш. Часам выходзяць зборнікі, цалкам складзеныя з твораў інтымнай лірыкі («Ave Maria» [[Максім Танк|М. Танка]], «Ты — мая пчолка» [[Пятрусь Броўка|П. Броўкі]] і інш.). Лепшыя творы народнай беларускай інтымнай лірыкі ўвайшлі ў грунтоўнае выданьне «Песьні пра каханьне» (1978), творы паэзіі пісьмовай — у анталёгію «Зорка Вэнэра» (1972).
 
== Літаратура ==