Паэма: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
X boh x (гутаркі | унёсак)
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д Typo fixing using AWB
Радок 1:
'''Паэ́ма''' — адзін з жанраў ліра-эпічнай паэзіі; вялікі вершаваны твор, у якім значныя праблемы рэчаіснасьці раскрываюцца адначасова эпічнымі (наяўнасьць у творы [[сюжэт]]а, [[пэрсанаж]]аў) і лірычнымі (вобраз [[Лірычны герой|лірычнага героя]], [[Лірычнае адступленьне|лірычныя адступленьні]]) сродкамі. У паэме нярэдкія і элемэнты [[Драма|драмы]]: скразное напружана канфліктнае дзеяньне, [[маналёг]]і і [[дыялёг]]і.
 
Звычайна ў паэме выяўляецца своеасаблівая гармонія лірычнага, эпічнага і драматычнага пачаткаў. Беларуская паэма узьнікла ўзьнікла як паэма эпічная. Яскравым яе ўзорам зьяўляецца сярэдневяковая «[[Песьня пра зубра]]» [[Мікола Гусоўскі|М. Гусоўскага]] (на [[лацінская мова|лацінскай мове]]).
 
Моцны лірычны пачатак, павышаная эмацыянальнасьць вершаванай мовы, характэрныя для паэмы, надаюць асаблівую важкасьць аб'екту паэтычнага ўвасабленьня, пэўным чынам узьвялічваюць яго. Менавіта таму паэмай зрэдку называюць нават [[проза|празаічныя]] творы ([[раман]]ы, [[аповесьць|аповесьці]]), якія вылучаюцца асаблівым лірызмам, узьнёслым патасам, важкасьцю і глыбінёй прадмета гаворкі. З такіх паэмаў у прозе можна назваць «[[Мёртвыя душы]]» [[Мікалай Гогаль|М. Гогаля]], «Пэдагагічную паэму» [[Антона Макаранкі|А. Макаранкі]], [[Чазенія|«Чазенію»]] [[Уладзімер Караткевіч|У. Караткевіча]] і інш.
 
==Віды паэмаў==
*Эпічная — [[Старажытная Грэцыя|старажытнагрэцкія]] «[[Іліяда]]» і «[[Адысэя]]», асобныя рускія быліны, украінскія думы, «[[Слова пра паход Ігараў]]», «[[Пан Тадэвуш]]» [[Адам Міцкевіч|А. Міцкевіча]], «[[Новая зямля]]» [[Якуб Колас|Я. Коласа]].
*Драматычная — мае, як і звычайная [[п’еса]], [[дыялёг|дыялягічную]] форму («[[Адвечная песьня]]», «[[Сон на кургане]]» [[Янка Купала|Я. Купалы]], «Сьвятло з Усходу» [[Пятро Глебка|П. Глебкі]], «Хамуціус» [[Аркадзь Куляшоў|А. Куляшова]]).
*Лірычная — пераважае [[лірыка]] як характар сьветабачаньня і спосаб адлюстраваньня жыцьця («Патрыятычная песьня» [[Пімен Панчанка|П. Панчанкі]], «Штодзённы лістапад» [[Сьцяпан Гаўрусёў|С. Гаўрусёва]], «Лясная песьня» [[Алег Лойка|А. Лойкі]]).
*Бурлескна-травесьційная — «[[Энэіда навыварат]]», «[[Тарас на Парнасе]]».
*Рамантычная — «Мачаха» Адэлі з Устроні, «Вечарніцы» і «Купальле» [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|В. Дуніна-Марцінкевіча]].
*Рэалістычная — характэрна тыповасьць характараў, абставінаў, праблемаў, што адлюстроўваюцца ў творы. У беларускай літаратуры рэалістычная паэма атрымала значнае разьвіцьцё. Зьяўляюцца разнастайныя віды і формы яе: героіка-патрыятычная («[[Безназоўнае]]» [[Янка Купала|Я. Купалы]], «Сьцяг брыгады» [[Аркадзь Куляшоў|А. Куляшова]]), героіка-рэвалюцыйная («Песьня пра сухар» [[Валянцін Таўлай|В. Таўлая]], «Нарач» [[Максім Танк|М. Танка]]), сацыяльна-палітычная («Голас сэрца» [[Пятрусь Броўка|П. Броўкі]], «Балада Брэсцкай крэпасьці» [[Рыгор Барадулін|Р. Барадуліна]]), сацыяльна-бытавая («Сто вузлоў памяці» [[Ніл Гілевіч|Н. Гілевіча]], «Куфар» [[Ларыса Геніюш|Л. Геніюш]]), гістарычная («Каліноўскі» [[Максім Танк|М. Танка]], «Слова пра чалавечнасьць» [[Уладзімера Караткевіча|У. Караткевіча]]), філязофская, сатырычная («Хвядос — Чырвоны нос» [[Кандрат Крапіва|К. Крапівы]], «Лявоніха» [[Максім Лужанін|М. Лужаніна]]) і інш.
 
== Літаратура ==