Сюжэт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
X boh x (гутаркі | унёсак)
пачатак, вікіфікацыя
 
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д Typo fixing using AWB
 
Радок 2:
сымпатыі, антыпатыі і ўвогуле ўзаемаадносіны людзей — гісторыі росту і арганізацыі таго ці іншага характару, тыпу». У аснове сюжэту заўсёды ляжыць пэўны жыцьцёвы канфлікт. Зьяўляючыся важным сродкам дасьледаваньня зьяваў рэчаіснасьці ў іх узаемасувязях, прычынна-выніковых адносінах і супярэчнасьцях, сюжэт мае канкрэтна-гістарычны характар; у сюжэце выяўляюцца канфлікты, уласьцівыя пэўнай нацыі, клясу, эпосе.
 
Вылучаюцца такія элемэнты сюжэту: [[экспазыцыя (літаратуразнаўства)|экспазыцыя]], [[завязка (літаратуразнаўства)|завязка]], разьвіцьцё дзеяньня, [[кульмінацыя (літаратуразнаўства)|кульмінацыя]], [[разьвязка (літаратуразнаўства)|разьвязка]] і [[эпілёг]] (экспазыцыі і эпілёга ў творы можа і не быць). Сюжэт цесна зьвязаны з кампазыцыяй твора, хаця па аб’ёме за яе вузейшы (апрача сюжэту, кампазыцыя аб’ядноўвае г. зв. пазасюжэтныя элемэнты твора: разгорнутыя апісаньні малюнкаў прыроды і быту, аўтарскія развагі, лірычныя адступленьні і інш.) Творы лірычныя сюжэту неня маюць. Замест лёгікі разгортваньня падзеяў у іх назіраецца своеасаблівая лёгіка
выяўленьня пачуцьцяў. Аднак сюжэт прысутнічае ў ліра-эпічных творах [[паэма]]х, [[баляда]]х, [[байка]]х), у
вершаваных [[раман]]ах, [[аповесьць|аповесьцях]], [[апавяданьне|апавяданьнях]]. Нярэдка ў паэзіі сустракаюцца і сюжэтныя [[верш]]ы («Лён» [[Янка Купала|Я. Купалы]], «У вёсцы», «Страцім — лебедзь» [[Максім Багдановіч|М. Багдановіча]] і інш.).