Дарт Вэйдэр: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
дапаўненьне
Радок 28:
Паміж імі адбываецца бойка, гэтая бойка зьяўляецца самай доўгай (цягнецца цягам 10 хвілінаў) і фэерычнай ва ўсёй гісторыі «Зорных войнаў». Менавіта дзякуючы гэтаму бою Дарт Вэйдэр набыў свой клясычны зьнешні выгляд: маску, чорны кібарг-касьцюм і чорны плашч. У Вэйдэра так і не атрымоўваецца ўратаваць Падмэ, і ад гэтага ён яшчэ болей пачынае злавацца на ўсіх джэдаяў, бо ўпэўнены, што гэта яны вінаватыя ў сьмерці ягонай жонкі. Дарт Вэйдэр ня здолеў забіць Обі-Вана ў бойцы на Мустафары, але ў яго атрымоўваецца зьнішчыць фізычна яго на [[Зорка сьмерці|Зорцы сьмерці]] ў [[Зорныя войны. Эпізод IV: Новая надзея|чацьвёртым эпізодзе]].
 
На пачатку [[Зорныя войны. Эпізод IV: Новая надзея|чацьвёртага фільма]] [[Паўстанцкі альянс]] пры дапамозе сэнатара [[Лея Аргана|Леі]] крадзе сакрэтныя пляны супэр зброі Імпэрыі. Імгненная рэакцыя імпэрыі ні прымушае сябе доўга чакаць: Дарт Вэйдэр атакуе карабель паўстанцаў на якім ляціць Лея і бярэ ўсю каманду ў палон. Зьбегчы пасьпяваюць толькі два дроіда на выратавальнай шлюпцы, якая прызямляецца на Татуін. Падчас атакі Лея хавае пляны «Зоркі сьмерці» у робаце [[R2-D2]], які ўжо на плянэце трапляе да дзядзькі [[Оўэн Ларс|Оўэна]] прыёмнага бацькі Люка і зводнага брата Энакіна. Такім чынам Люк далучаецца да паўстаньня. Пасля забойства імпэрцамі прыёмных бацькоў Люка, яго ўжо ні што ня стрымлівае на Татуіне й ён разам з Обі-Ванам ляціць ратаваць Лею. Так урэшце адбываецца апошняя сустрэча Дарта Вэйдэра з Обі-Ванам Кенобі й першая сустрэча зь Люкам Скайўокерам. У Вэйдэра не атрымалася спыніць паўстанцаў і апошнія зьдзяйсьняюць атаку на Зорку сьмерці. У атацы ўдзельнічае Люк і ў вырашальны момант стрэлу Люка па Зорцы сьмерці, Дарт Вэйдэр адчувае ў ім Моц.
 
== Моц ==
Дарт Вэйдэр - гэта вельмі дужы адэпт на цёмным баку Моцы. Ягоным аблюбаваным мэтадам забойства зьяўляецца ўдушэньне сваёй ахвяры. Дарт Вэйдэр вельмі добра валодае тэлекінэзам і здольны рухаць аб'екты, якія знаходзяцца на адлегласьці.
 
== Зброя ==
У новай трылёгіі Энакін Скайўокер валодае сінім [[сьветлавы меч|сьветлавым мечам]], але страчвае яго ў выніку бойкі з Обі-Ванам Кенобі ў трэцім эпізодзе. Пасьля Дарт Вэйдэр мае ўжо клясычны для ўсіх сытхаў чырвоны сьветлавы меч.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* {{Энцыкляпэдыя «Зорных войнаў»|катэгорыя=characters|тэма=Darth Vader|тэкст=Дарт Вэйдэр}}
* {{Вукіпэдыя|Darth Vader|Дарт Вэйдэр}}
 
{{Накід:Зорныя войны}}