Бор (бортніцтва): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 21:08, 29 верасьня 2013

Бор (іншыя назвы: Вотчына) - дзялянка лесу, на якой знаходзілася 60 борцяў. Такі ўчастак таксама выступаў у якасьці падатковай адзінкі.

Бор ня меў пэўна акрэсьленых памераў і займаў плошчу каля 30—35 кв. вёрстаў. Борці разьмяшчалі на адлегласьці 1-1,5 вярсты адна ад адной. Форма бора залежала ад рэльефу мясцовасьці; іншы раз ён меў форму вузкай паласы да 20—25 вёрстаў. Падзяляўся на паўбор і чвэрцьбор. У скарбовых пушчах з кожнага бора спаганялася ручка мёду.