Іван Шамякін: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Рэдагаваньні 178.121.236.36 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі 37.17.9.88
Радок 30:
Іван Шамякін нарадзіўся ў вёсцы [[Карма (Добрускі раён)|Карма]] [[Добрускі раён|Добрускага раёну]] [[Гомельская вобласьць|Гомельскай вобласьці]]. Скончыў Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў ([[1940]]). У 1940—1945 гадах служыў у [[Савецкая Армія|Савецкай Арміі]] — удзельнічаў у баях пад [[Мурманск]]ам, у вызваленьні [[Польшча|Польшчы]], у баях на рацэ [[Одра]]. У 1945—1948 гадах настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка [[Церахоўскі раён|Церахоўскага раёну]]. З [[1946]] году вучыўся на завочным аддзяленьні Гомельскага пэдінстытуту. Працаваў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, галоўным рэдактарам альманаху «Советская Отчизна». З [[1954]] году — намесьнік старшыні, з [[1966]] году — сакратар, з [[1968]] году — другі сакратар, з [[1971]] году — першы намесьнік старшыні, у [[1976]]—[[1980]] гадах — першы сакратар праўленьня [[Саюз пісьменьнікаў БССР|Саюзу пісьменьнікаў БССР]]. З [[1980]] году — галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». Дэпутат Вярхоўнага Савету [[БССР]] ([[1963]]—[[1985]]) і [[СССР]] ([[1980]]—[[1989]]). Старшыня Вярхоўнага Савету БССР ([[1971]]—[[1985]]). З [[1987]] году старшыня Беларускага камітэту абароны міру.
 
У [[1963]] годзе як чалец дэлегацыі ўдзельнічаў у працы 28-й сэсіі Генэральнай Асамблеі [[ААН]] у Нью-Ёрку. Потым пісаў ва ўспамінах пра сваю работу ў ААН: «''Пры галасаваньні нярэдка трэба было бегчы праз усю залю, пад уедлівыя ўсьмешкі дэлегатаў іншых краін, да савецкай дэлегацыі — як галасаваць? За, супраць, устрымацца? Далёкаму ад дыпляматыідыпламатыі няпроста было разабрацца. А ўявіце, што на другі дзень газэты расьпісалі, што беларуская дэлегацыя прагаласавала супраць саюзнай. Што было б!''»
 
Сябра [[Саюз пісьменьнікаў Беларусі|Саюзу пісьменьнікаў Беларусі]] з 1947 году. Народны пісьменьнік Беларусі ([[1972]]), акадэмік [[АН Беларусі]] ([[1994]]).