Гімн: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
X boh x (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Радок 1:
'''Гімн''' ({{lang-grc|ὕμνος}})  — урачыстая песьня ў гонар якога-небудзь героя, выдатнай падзеі або [[дзяржава|дзяржавы]]. Для гімна характэрныя ўзвышанасьць і эмацыянальная насычанасьць стылю, урачыстасьць лексыкі, наяўнасьць шматлікіх паўтораў, рытарычных фігураў і  г.  д.
 
== Узьнікненьне і разьвіцьцё ==
Узьніклі гімны ў старажытным [[Эгіпет|Эгіпце]], затым шырокае разьвіцьцё атрымалі ў антычнай [[Грэцыя|Грэцыі]], дзе складаліся ў
гонар багоў і герояў. У сярэднія вякі, у эпоху бурных рэлігійных змаганьняў, пашырыліся рэлігійныя гімны ([[гусіты|гусіцкія]] гімны ў [[Чэхія|Чэхіі]] XVI ст., лютэранскі харал XVI ст. у немцаў і  г.  д.). Разьвіцьцё капіталістычных вытворчых адносінаў і зьвязанае з гэтым станаўленьне нацый і нацыянальных дзяржаваў выклікалі да жыцьця дзяржаўныя гімны як музычныя эмблемы пэўных дзяржаваў. Рэвалюцыйная барацьба працоўных прадвызначыла зьяўленьне рэвалюцыйных гімнаў, такіх, як «[[Гімн Францыі|Марсэльеза]]», «[[Інтэрнацыянал]]», «[[Варшавянка]]». Гісторыя сусьветнай паэзіі ведае жанравую разнавіднасьць сатырычна-парадыйных гімнаў («Гімн золату» П. Рансара, «Гімн барадзе» [[Міхаіл Ламаносаў|М. Ламаносава]], «Гімн абеду» [[Уладзімер Маякоўскі|У. Маякоўскага]] і інш.). На пачатку ХХ ст. [[верш]] [[Янка Купала|Я. Купалы]] «[[А хто там ідзе?]]», пакладзены на музыку Л. Рагоўскім, стаў, па слушнай заўвазе [[Максім Горкі|М. Горкага]], «народным гімнам беларусаў». Ролю беларускіх гімнаў выконвалі і іншыя песьні, напісаныя на словы [[Янка Купала|Я. Купалы]] («[[Не загаснуць зоркі ў небе]]»), [[Карусь Каганец|К. Каганца]] («О Божа, спасе наш!»), [[Макар Краўцоў|М. Краўцова]] («[[Мы выйдзем шчыльнымі радамі]]») і інш. Функцыю беларускага рэлігійнага гімна выконвае песьня «[[Магутны Божа]]» (словы [[Натальля Арсеньнева|Н. Арсеньневай]], музыка [[Мікола Равенскі|М. Равенскага]]).
 
== Віды гімнаў ==
* Культавыя гімны.
* Вайсковыя гімны.
* Рэлігійныя гімны.
* Вайсковыя гімны.
* Сатырычна-парадыйныя гімны.
* Рэлігійныя гімны.
* [[Дзяржаўны гімн|Дзяржаўныя гімны]].
* [[Нацыянальны гімн|Нацыянальныя гімны]].
 
== Літаратура ==