Белы верш: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Бе́лы верш''' ({{lang-fr|vers blanc — белы верш}}) — нерыфмаваны [[верш]] у сілабічнай, сілаба-танічнай і танічнай сыстэмах [[вершаскладаньне|вершаскладаньня]]. У адносінах да антычнага, а таксама старарускага народнага верша назва гэта не ўжываецца, паколькі для іх рыфмаваны верш, як і для [[вэрлібар|вэрлібру|]], увогуле не характэрны. Паходжаньне тэрміна зьвязана з практыкай раньняга [[кнігадрукаваньне|кнігадрукаваньня]], дзе рыфмаваныя радкі пазначаліся чырвонай фарбай, а нерыфмаваныя — звычайнай. Калі ва ўсім вершы не было [[рыфма]]ў, то ён друкаваўся звычайнай фарбай і называўся «белым». У белым вершы арганізуючую ролю бярэ на сябе [[кляўзула]]. У ім павышаецца сэнсавыяўленчая і інтанацыйная роля [[рытм]]у, адкрываюцца шырокія магчымасьці натуральнай пабудовы моўнай фразы, перадачы жывога [[маўленьне|маўленьня]]. Менавіта таму ў [[драматургія|драматургіі]] часта выкарыстоўваецца белы пяцістопны [[ямб]], які добра перадае жывую гаворку. Гэтым вершам пісалі свае [[трагедыя|трагедыі]], [[камэдыя|камэдыі]], драматызаваныя паэмы [[Шэксьпір]] («[[Гамлет]]», «[[Кароль Лір]]»), [[Байран]] («Манфрэд»), [[Шылер]] («Вільгельм Тэль»), [[Аляксандар Пушкін|А. Пушкін]] («Борис Годунов»), [[Леся Украінка|Л. Украінка]] («У катакомбах»). У [[Беларусь|Беларусі]] белы верш сустракаецца ўпершыню ў [[Сімяон Полацкі|С. Полацкага]] (у [[верш]]ах на [[лацінская мова|лацінскай мове]]). Асаблівае пашырэньне атрымаў на пачатку XX ст. Белыя вершы пісалі [[Янка Купала|Я. Купала]], [[Максім Багдановіч|М. Багдановіч]], [[Уладзімер Дубоўка|У. Дубоўка]], [[Аркадзь Куляшоў|А. Куляшоў]] і іншыя [[паэт]]ы. Такія буйныя творы, як драматызаваныя паэмы [[Пятро Глебка|П. Глебкі]] «Над Бярозай-ракой» і «Сьвятло з Усходу», паэмы [[Пімен Панчанка|П. Панчанкі]] «Маладосьць у паходзе», [[Максім Танк|М. Танка]] «[[Люцыян Таполя]]» і іншыя, таксама напісаныя белым вершам. Вершы, у якіх адны радкі зарыфмаваныя, а другія не, называюцца паўбелымі («[[Бандароўна]]», «Што ты сьпіш?» [[Янка Купала|Я. Купалы]], «Салодкая лячэбніца» [[Пімен Панчанка|П. Панчанкі]] і інш.). Асаблівы мастацкі эфэкт дасягаецца пры ўвядзеньні белага верша ў сыстэму рыфмаванага, як гэта назіраецца ў паэме [[Янка Купала|Я. Купалы]] «[[Яна і я]]» (разьдзел «Вясьнянка»).
 
== Літаратура ==