Пакроў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 15 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q1410684 (translate me)
Радок 2:
 
== Праваслаўная традыцыя ==
[[Файл:The_Intercession_Malaryta_16491649. Пакроў.jpg|рамка|Пакровы, 1649 г., беларуская школа, Маларыта.]]
Пакровы Найсьвяцейшай Багародзіцы сьвяткуюць у гонар дзівоснага зьяўленьня [[Багародзіца|Маці Божай]], што адбылося ў сярэдзіне Х стагодзьдзя ва [[Ўлахэрнская царква|Ўлахэрнскай царкве]] г. [[Канстанцінопаль|Канстантцінопаля]], дзе захоўвалася рыза Божае Маці, Яе галаўное покрыва й частка пояса. У той час да сталіцы падступіла вялізнае язычніцкае славянскае войска, а войска ў абаронцаў амаль не было. У нядзелю, падчас усяночні, калі храм быў перапоўнены людзьмі, якія маліліся, сьвяты [[Андрэй дзеля Хрыста юродзівы]] (памяць [[2 кастрычніка]]), а чацьвёртай гадзіне ночы, падняўшы вочы да неба, убачыў Найчысьцейшую Дзеву, азораную нябесным сьвятлом і акружаную анёламі і мноствам сьвятых. Укленчыўшы, Багародзіца доўга малілася за хрысьціянаў. Закончыўшы, Яна зьняла са Сваёй галавы покрыва і распрасьцёрла яго над людзьмі, што былі ў храме, абараняючы іх ад ворагаў бачных і нябачных. Найдабраславёная Валадарка наша прасіла ў [[Ісус Хрыстос|Госпада Ісуса Хрыста]] прыняць малітвы ўсіх людзей, якія зьвярталіся да Яго Найсьвяцейшага Імя і да Яе заступніцтва. У тую ж ноч узьнялася страшэнная бура, якія раскідала славянскія лодкі і разагнала іхнае войска.