Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 77:
[[1 сакавіка]] [[1919]] СНК ЛітБел ССР афіцыйна зацьвердзіў назву — Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі, назву ўрада — Рабоча-сялянскі ўрад Літвы і Беларусі, а таксама сьцяг і гэрб рэспублікі (з назвай «Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі» на пяці мовах)<ref>Гісторыя Беларускай ССР : у 5 т. Т. 3. Перамога Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай рэвалюцыі і пабудова сацыялізму ў [[БССР]] ([[1917]]—[[1937]]). Мн., «Навука і тэхніка», [[1973]]. 696 с. З іл. І карт (АН БССР. Ін-т гісторыі) с. 149</ref>
 
На працягу ўсёй гісторыі рэспублікі, яе дзяржаўныя інстытуты знаходзіліся на стадыі фармаваньня альбо наогул адсутнічалі. Паўнавартага дзяржаўнага апарату створана не было, а савецка[[польска-польскаясавецкая вайна]] не дазволіла давесьці гэтую справу да канца.
 
Пры стварэньні сыстэмы кіраваньня, вялікай праблемай быў кадравы голад. Вельмі цяжка было знайсьці адданых бальшавізму людзей, якія пры гэтым былі б адукаванымі і здольнымі выконваць кіруючыя функцыі. Падчас разьмеркаваньня наркамацкіх партфэляў мясцовыя камуністы не змаглі самастойна закрыць усе вакансыі і зьвярнуліся па дапамогу ў [[Масква|Маскву]]. ЦК РКП(б) абяцаў дапамагчы з падборам адпаведных кіраўнікоў для камісарыятаў земляробства, аховы здароў'я і сацыяльнага забясьпечаньня.<ref>Круталевич В. А. История Беларуси: становление национальной державности... с. 146</ref>