ГУЛаг: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
– выдаліць
X boh x (гутаркі | унёсак)
д Typo fixing using AWB
Радок 31:
27 сакавіка 1953 году быў выдадзены ўказ [[Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР|Прэзідыуму Вярхоўнага Савета СССР]] пра [[амністыя|амністыі]] па якім на працягу наступных трох месяцаў выйшла на свабоду амаль палова зьняволеных лягераў (прыкладна 1200000 з 2500000 чалавек), чый тэрмін зьняволеньня быў меншы за пяць гад.
 
Чаканае, але не ажыцяўлённае вызваленьне "палітычных" прывяло да іх калектыўных выступаў ([[Варкуцінскае паўстаньне]], [[Нарыльскае паўстаньне]], [[Кенґірскае паўстаньне зьняволеных]]). Гэтыя падзеі паскорылі стварэньне камісій, якія мусілі былі праверыць справы "палітычных" зьняволеных. На працягу двух гадоў (з пачатку 1954 па пачатак 1956) колькасьць «палітычных» у ГУЛягу паменшылася з 467000 да 114000 чалавек, гэта значыць на семдзесятсемдзясят пяць працэнтаў. У пачатку 1956 году, упершыню за дваццаць гад, агульная колькасьць зьняволеных стала менш за мільён чалавек <ref>'' [[Верт, Нікаля|Верт Н.]]'' [http://shalamov.ru/research/61/1. html ГУЛяг праз прызму архіваў]</ref>.
 
Ведамасная прыналежнасьць ГУЛяга пасьля 1934 зьмянялася ўсяго адзін раз — у сакавіку [[1953]] Гуляг быў перададзены ў вядзеньне [[Міністэрства юстыцыі СССР]], але ў студзені [[1954]] зноў вернуты ў МУС СССР.
Радок 42:
{{Глядзіце таксама|Сьпіс лягераў ГУЛагу}}
Сыстэма аб'ядноўвала 53 лягерных кіраваньня з тысячамі лягерных аддзяленьняў і пунктаў, 425 калёніяў, а таксама больш за 2000 спэцкамэндатуры <ref>[http://bibliotekar.ru/gulag/13.htm ГУЛяг. Гісторыя стварэньня]</ref>. Усяго звыш 30.000 месцаў зьняволеньня <ref>[http://www.memo.ru/history/nkvd/gulag/maps/ussri.htm Карта ГУЛяга]</ref><ref>[http://www.memo .ru / history / nkvd / gulag / maps / pre.htm Тлумачэнні да падзелу Мапа ГУЛяга]</ref>
Гуляг ажыцьцяўляла кіраўніцтва сыстэмай папраўча-працоўных лягераў ([[ІТЛ]]). Тэрытарыяльна лягеры падпарадкоўваліся лагупраўленьням, а арґанізацыйна — адмыслова створаным глаўкам ў адпаведных [[наркамат]]ах (лясной, нафтавай, машынабудаўнічай прамысловасьці й інш). У агульным выпадку, сыстэма падпарадкаваньня ІТЛ была даволі заблытанай — у залежнасьці ад эканамічнай сытуацыі ў краіне й мэтаў урада асобным міністэрствам, глаўкаўы пэрыядычна ліквідаваліся, ствараліся зноў, перапарадкоўваліся іншым глаўкам, або перащтваралися ў асобныя глаўкі. У сваю чаргу лагупраўленьні разам зь лягерамі таксама ліквідаваліся, перапарадкоўваліся іншым глаўкам, ствараліся ізноў і г.д. Асабліва гэта было адчувальна падчас і пасьля [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] — з пачаткам вайны практычна ўсе рэсурсы й працмоц ГУЛяга была кінутая на вытворчасьць і абслугоўваньне ваенных запатрабаваньняў — мэталурґія (сталь для тэхнікі). З заканчэньнем вайны, калі краіна ўжо больш мела патрэбу ў аднаўленьні, асноўныя магутнасьці ГУЛяга былі разгорнутыя вакол лесанарыхтовак (напр. шпалы), здабычы каштоўных мэталаў, распрацоўцы гідратэхнічных збудаваньняў (напр. адвод рэкрэкаў, вытворчасьць каналаў) і гд.
 
'' Ніжэй прыведзены поўны сьпіс глаўкаў, што існавалі ў сыстэме ГУЛагу:''