Вытворчасьць Ford у Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 4:
== Гісторыя ==
 
У вёсцы [[Абчак]] пад [[Менск]]ам [[30 ліпеня]] [[1997]] году быў урачыста адчынены завод «Форд Юніён». Праектная магутнасьць заводу ў Абчаку складала каля 6 тысячаў аўтамабіляў штогод. Удзельнікамі СП «Форд-Юніён» зьяўляліся: кампанія «[[Ford Motor Company|Форд Мотар]]», якая валодала 51% акцый; беларускі ўрад, які валодаў 26% акцый; і фірма «Лада ОМС»  — 23% акцый. На заводзе працавалі 124 супрацоўнікі.
 
Увосень 1997 году з канвэера сышлі першыя аўтамабілі: мінівэн Ford Transit і легкавы Ford Escort. Амэрыканскі канцэрн валодаў падаткавымі ільготамі ў [[Беларусь|Беларусі]] і зьбіраўся заняць вялікую нішу на [[Расея|расейскім]] рынку.
 
Спрыяльныя ўмовы вытворчасьці аўтамабіляў былі зьвязаныя з тым, што ў [[1996]] годзе [[парлямэнт]] Беларусі ўхваліў скасаваньне мыты на камплектуючыя і абсталяваньне для вытворчасьці «Форд Юніён», а таксама адмену падатку на дадатковы кошт (ПДК) на 5 гадоў. Аднак увосень 1997 году [[Аляксандар Лукашэнка|прэзыдэнт Беларусі]] сваім указам узнавіў «роўныя ўмовы гаспадараньня» для ўсіх машынабудаўнікоў.
Радок 25:
* [http://www.autoreview.ru/new_site/year2001/n02/transit/transit.htm Агляд аўтамабіля Ford Transit беларускай зборкі] {{ref-ru}}
* [http://www1.autoreview.ru/tests/ford_029/escort.htm Крэш-тэст Ford Escort беларускай зборкі] {{ref-ru}}
 
{{Беларускае аўтамабілебудаваньне}}
 
[[Катэгорыя:Ford]]