Розьніца паміж вэрсіямі «Аляксандар Галавінскі»

д
няма апісаньня зьменаў
д (кірылічная «і»)
д
Удзельнічаў у ліквідацыі [[Урад БНР|ўраду БНР]] на Бэрлінскай канфэрэнцыі ў кастрычніку [[1925]] году. У [[1927]] арыштаваны летувіскімі ўладамі. Пасьля вызваленьня пераехаў у [[Менск]], працаваў у Акадэміі і адначасова Саўнаргасе БССР, загадчык сэкцыі (аддзела) праектнага бюро Інстытута прамысловасьці.
 
Атрымаўшы адукацыю за мяжою, ён быў знаёмы з мэтадам перапрацоўкі драўніны ў шоўк. Удасканаліў гэты мэтад, і ў лябараторных умовах распачаў перапрацоўку [[Кастрыца|кастрыцукастрыцы]] на шоўк. За гэтае вынаходзтва ўхапіліся ў Саўнаркоме БССР‚ але дарэмна — ніякай фабрыкі для вырабу шоўку адчыніць не дазволілі<ref>[http://kamunikat.fontel.net/www/knizki/litaratura/emihranty/kipielj/epizody/epizody_02.htm Эпізоды], [[Яўхім Кіпель]]</ref>.
 
Арыштаваны ў [[18 ліпеня]] [[1930]]<ref>[http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-iii-kniga-ii-dadatak/index_27727.html Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991.] Слоўнік Маракова, 3 том</ref> па справе «[[Саюз вызваленьня Беларусі|Саюза вызваленьня Беларусі]]». Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР [[10 красавіка]] [[1931]] як «член контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай арганізацыі» на 5 гадоў. Далейшы лёс невядомы.