Дарт Вэйдэр: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Да тыдню, вікіфікацыя
→‎Жыцьцяпіс: артаграфія
Радок 23:
 
== Жыцьцяпіс ==
Дарт Вэйдэр не нараджаецца гэткім, ён нараджаецца Энакінам Скайўокерам — добрым хлапчуком у няволі на плянэце Татуін. Маці Энакіна [[Эйшмі Скайўокер]] знаходзіцца ў рабстве. Энакін таксама нараджаецца як раб, але рабом сябе ня ліча. Энакін і яго маці належаць [[Ўота|Ўоту]]. Ўота — гэта сквапны бізнэсоўца, бізнэс якога цалкам збудаваны на гандле старымі прыладамі для касьмічных караблёў, які да ўсяго яшчэ мае вялікі ажар да азартных гульняў. Гісторыя Энакіна пачынаецца з моманту, калі на яго родную плянэту завітаў рыцар джэдай [[Квай-Гон Джын]]. Энакін прадбачыў прылёт джэдая у сваіх снах. Сам Энакін зь дзяцінства быў здольны да вырашэньня складаных тэхнічных задач. Яшчэ ў маленстве ён зьбірае ўнікальнага [[дроід]]а [[C-3PO]], а таксама сваю гоначную машыну. Ён мае добрую рэакцыю, бо здольны прадбачыць падзеі за доўгазадоўга да йх зьдзяйсьненьня. Гэтая здольнасьць дапамагае яму абыйсьці старога пілёта Сыбулбу й перамагчы ў гонках. Такім чынам Энакін дапамагае Квай-Гону здабыць грошы на рамонт карабля. [[Квай-Гон Джын|Квай-Гон]] заўважае здольнасьці Энакіна й, праверыўшы ягоную кроў на наяўнасьць у ёй [[Мідыхлярыяны|Мідыхлярыянаў]], вырашае забраць яго зь сабой на [[Карусант]]. Квай-Гон Джын упэўнены, што Энакін як раз той, пра каго казала старажытнае вяшчунства джэдаяў. Энакін зь цяжкасьцю развітваецца з маці й ляціць на Карусант. На Карусанце Энакін знаёміцца зь сваім будучым настаўнікам [[Обі-Ван Кенобі|Обі-Ванам Кенобі]], каралевай [[Падмэ Амідала]]й ды сэнатарам [[Палпатын]]ам. Энакін зь цяжкасьцямі прымаюць у падаваны, бо ён ужо вельмі дарослы і самае галоўнае: ён сумуе па маці. Джэдаі ведаюць, што самота вынікае з прывязанасьці, а прывязанасьць — гэта шлях на [[Цёмны бок Моцы]]. Але ж ня гледзячы на гэта дазваляюць Обі-Вану вучыць Энакіна. З цягам часу Энакін прывязваецца да сэнатаркі Падмэ й яна становіцца яго адзіным каханьнем у жыцьці, што ў рэшце рэшт прывядзе яго на цёмны бок Моцы. Потым адбываюцца шэраг падзей, якія стануць для Энакіна Скайўокера/Дарта Вэйдэра лёсавызначальнымі: сьмерць яго маці, якую ён прадбачыў, але ня змог папярэдзіць, сны пра Падмэ і сьмерць самой Падмэ. Падзеі з маці, сны пра Падмэ, блізкае сяброўства з Палпатынам, непавага да Ордэна і неверагоднае жаданьне любым чынам зьмяніць лёс іншых людзей, уратаваць іх ад сьмерці й заўжды падпарадкоўваць усё сваёй волі прывялі яго да [[Палпатын|сытха]]. У [[Зорныя войны. Эпізод III: Помста сытхаў|трэцім эпізодзе]] малады рыцар джэдай Энакін Скайўокер у памкненьні ўратаваць сваю жонку Падмэ і дзяцей ад сьмерці, падпарадкоўваецца волі Палпатына і забівае магістра [[Мэйс Вінду]], і пераходзіць на цёмны бок Моцы. Ён накіроўваецца на вулканічную плянэту [[Мустафар]], дзе забівае віце-караля [[Нут Ганрэй|Нута Ганрэя]], адлучае армію дроідаў, а потым сустракаецца зь сваім былым настаўнікам Обі-Ванам. паміж імі адбываецца бойка, гэтая бойка зьяўляецца самай доўгай (цягнецца часам 10 хвілінаў) і феерычнайфэерычнай ва ўсёй гісторыі Зорных войнаў. Менавіта дзякуючы гэтаму бою Дарт Вэйдэр набыў свой клясычны зьнешні выгляд: маску, чорны кібрг-касьцюм і чорны плашч. У Вэйдэра так і не атрымоўваецца ўратаваць Падмэ й ад гэтаггэтага ён яшчэ болей пачынае злавацца на ўсіх джэдаяў, бо ўпэўнены, што гэта яны вінаватыя ў сьмерці яго жонкі. Дарт Вэйдэр ня здолеў забіць Обі-Вана ў бойцы на Мустафаре, але ў яго атрымоўваецца зьнішчыць фізычна яго на Зорцы сьмерці ў [[Зорныя войны. Эпізод IV: Новая надзея|чацьвёртым эпізодзе]].
 
== Вонкавыя спасылкі ==