Зорныя войны. Эпізод I: Цьмяная пагроза: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Alaksiej (гутаркі | унёсак)
Скасаваньне праўкі 1652893 удзельніка Alaksiej (гутаркі)
Alaksiej (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 51:
Гандлёвая фэдэрацыя пасьпявае ўзяць у закладнікі [[Кароль|каралеву]] [[Падмэ Амідалу]]. Квай-Гон Джын і Обі-Ван Кенобі вызваляюць Падмэ і разам бягуць з Набу на плянэту [[Карусант]]. У [[космас]]е карабель каралевы абстрэльваюць. Дзякуючы [[дроід]]у [[R2-D2]], які здолеў крыху адрамантаваць карабель, джэдаі й каралева дабіраюцца да [[Татуін]]у. На Татуіне карабель робіць вымушаную пасадку дзеля якаснага рамонту. На плянэце Квай-Гон Джын сустракае [[Дарт Вэйдэр|Энакіна Скайўокера]], які зьўляецца рабом [[Ўота]], мясцовага вельмі сквапнага гандляра тэхналягічным абсталяваньнем. Энакін прапаноўвае гасьцям сваю хатку, дзе ён жыве разам са сваёй маці Шмі Скайўокер, якая таксама належыць Ўота. Квай-Гон адчувае ў хлопчыку вялікую моц і вырашае вызваліць яго. Ён лічыць Энакіна абраным. Аднак вызваліць хлопца вельмі складана, бо Ўота ня хоча даваць Энакіну волю й прадаваць таксама ня хоча. Адзінае, на што ён згаджаецца, гэта ісьці ў заклад. Каб атрымаць абсталяваньне для карабля й сваю волю, хлопчык мусіць перамагчы ў вельмі небясьпечных гонках. Аднак моц на баку будучага [[джэдая]], і Энакін перамагае ў гонках. Перад самым адлётам на Квай-Гон Джына нападае [[сытх]] [[Дарт Мол]]. Квай-Гон вымушаны адступіць.
 
Пад час палёту на Карусант паміж хлопцам і каралевай узьнікае сымпатыя. На Карусанце Квай-Гон Джын паказвае Энакіна [[Рада джэдаяў|Радзе джэдаяў]]. Але тыя ня хочуць, каб хлопчык пачынаў навучаньне, тлумачачы сваё рашэньне вельмі вялікім узростам Энакіна. Нягледзячы на забарону ордэна, Квай-Гон Джын пачынае сам вучыць Энакіна. Тым часам у галяктычным сэнаце йдуць спрэчкі наконт канфлікту вакол плянэты Набу. Амідала выказвае ў [[сэнат|сэнаце]] квоту[[вотум недаверу]] канцлеру Вэлоруму. На ягонае мейсца абіраецца таямнічы канцлер [[Палпатын]]. Падмэ вырашае ляцець на сваю родную плянэту й бараніць яе незалежнасьць. Разам з Амідалай на Набу Рада джэдаяў адпраўляе Квай-Гон Джына й Обі-Вана Кенобі, таксама разам зь імі туды ляціць і Энакін Скайўокер.
 
На плянэце Падмэ яднаецца з народам гунганаў. Гунганы выстаўляюць супраць захопнікаў сваіх ваяроў. Падмэ ў гэты час разам з джэдаямі захоплівае каралеўскі палац, але ўсё зьмяняецца, калі зьяўляецца [[Дарт Мол]]. Пачынаецца бойка паміж двума джэдаямі й [[сытх]]ам. Обі-Ван Кенобі забівае Дарта Мола, але за некалькі хвілін да гэтага Дарт Мол пасьпявае забіць стомленага Квай-Гон Джына. Паміраючы, Квай-Гон просіць Обі-Вана навучыць хлопчыка і зрабіць зь яго сапраўднага джэдая. Тым часам Энакін, якому Квай-Гон загадаў схавацца ў кабіне зьнішчальніка, выводзіць гэты карабель на арбіту баявой станцыі дроідаў. Трапляючы ў самае пекла бітвы, Энакіну шанцуе й ён зьнішчае галоўны кіруючы цэнтр баявых дроідаў. Такім чынам ён адным ударам зьнішчыў усё войска дроідаў.