Беларускае выдавецкае таварыства: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Радок 1:
#перанакіраваньне{{Асноўны [[Беларускія выдавецкія суполкі пачатку XX стагодзьдзя#артыкул|Беларускае выдавецкае таварыства]]}}
'''Беларускае выдавецкае таварыства''' (БВТ) існавала ў [[Вільня|Вільні]] ў [[1913]]—[[1915]] і [[1919]]—[[1930]] гг., выдавала і распаўсюджвала творы беларускай літаратуры.
 
Заснавана [[14 ліпеня|01(14) ліпеня]] [[1913]] г. на базе [[выдавецтва «Нашай Нівы»]] Б. Даніловічам, І. Луцкевічам, К. Шпакоўскім і іншымі. Знаходзілася пад ідэйным уплывам [[Беларуская сацыялістычная грамада|Беларускай сацыялістычнай грамады]]. Галоўную мэту сваёй дзейнасьці бачыла ў духоўным адраджэньні беларускага народу. У 1913—1914 сакратаром выдавецтва працаваў [[Янка Купала]]. Старшынём яго стаў [[Вацлаў Іваноўскі]], які прадставіў суполцы памяшканьне і грашовыя сродкі, значныя субсідыі таварыству выдзяляла княгіня [[Магдалена Радзівіл]].
 
=== Першы этап існаваньня (1913—1915) ===
На першым этапе існаваньня выпусьціла ў сьвет 15 кніг агульным тыражом 50 тыс. экз. Сярод іх творы [[Я. Колас]]а, [[М. Гарэцкі|М. Гарэцкага]], [[Ядвігін Ш.|Ядвігіна Ш.]], [[К. Буйло]], [[П. Беларус]]а, [[Я. Лёсік]]а і інш., «Велікодная пісанка», «Апавяданьні і легенды вершам», «Беларускія календары» на 1914, 1915.
 
Цэнтрам распаўсюджаньня выдадзеных кніг стала заснаваная ў жніўні [[1913]] пры ўдзеле БВТ беларуская кнігарня [[Вацлаў Ластоўскі|Вацлава Ластоўскага]]. У той час гэта было адзінае беларускае выдавецтва, якое выплачвала аўтарскія ганарары.
 
Выдавецтва спыніла дзейнасьць у [[1915]] з прычыны [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]].
 
=== Другі этап існаваньня (1919—1930) ===
Таварыства аднавіла дзейнасьць ў 1919 (напачатку з дадаткам у назьве «Крыніца»). Выпускала навукова-папулярную, навучальную і мастацкую літаратуру. Уздым нацыянальна-вызваленчага руху ў сярэдзіне 1920-х гадоў актывізаваў працу выдавецтва. У яго кіраўніцтва (працавала на каапэратыўных пачатках) уваходзілі вядомыя культурна-грамадзкія дзеячы Заходняй Беларусі. Вядчае месца заняло выданьне мастацкай літаратуры.
 
У другі пэрыяд існаваньня ў таварыстве выйшлі «Выбраныя твооры» Я. Коласа, п’есы «У іншым шчасьці няшчасьце схавана» К. Каганца, «Суд» У. Галубка, «Атрута» М. Гарэцкага, «Лекары і лекі» А. Гаротнага, зборнік вершаў «зорным шляхам» Х. Ільяшэвіча, зборнік заходнебеларускіх паэтаў і пісьменьнікаў «Рунь веснаходу», «Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры» І. Дварчаніна, крытычныя нарысы «Адбітае жыцьцё» А. Навіны, філасофскія эцюды «Адвечным шляхам» І. Абдзіраловіча (І. Канчэўскага), успаміны «За дваццаць пяць гадоў (1903—1928)» А. Луцкевіча, «Асновы дзяржаўнасьці Беларусі» М. Доўнар-Запольскага і іншыя.
 
У перакладзе на беларускую мову выдадзены творы М. Лермантава, У. Караленкі, У. Гаршына, Г. Сянкевіча. Выдала кнігу палітычных і эканамічных артыкулаў "Зборнік «Наша ніва», працы па пэдагогіцы С. Паўловіча, вучэбныя дапаможнікі «Беларуская правапісь з практыкаваньнямі» і «Правапісь чужых слоў» Я. Станкевіча, зборнік артыкулаў аб каапэрацыі, кнігі па сельскай гаспадарцы Я. Пачопкі, «Беларускі сьпеўнік з нотамі» (вып. 1, у яго ўвайшлі народныя песьні і творы, народжаныя вызваленчым рухам), «Беларускія календары» на 1926, 1927 і 1929.
 
Спыніла дзейнасьць у пачатку 1930-х гадоў пасьля забароны ўрадам Польшчы легальных форм вызваленчага руху.
 
== Глядзіце таксама ==
* [[Беларускія выдавецкія суполкі пачатку XX стагодзьдзя]]
== Літаратура ==
* Александровіч, С. Пуцявіны роднага слова. - Мн., 1971.
* Туронак, Ю. Вацлаў Іваноўскі і адраджэнне Беларусі / Юры Туронак. - Мн., 2006.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://evolutio.info/index.php?option=com_content&task=view&id=525&Itemid=5 Праблемы беларуско-нямецкіх узаемін у 1914—1922 гг].{{ref-ru}}
 
[[Катэгорыя:Выдавецтвы]]