Сярога: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 1:
{{вікіфікаваць}}
[[Выява:Siaroha_promo_photo_1.jpg|thumb|200px|Сярога (Сяргей Пархоменка)]] '''Сяро́га''' ([[расейская мова|па-расейску]]: ''Серёга'', сапраўднае імя '''Пархо́менка, Сярге́й Васільевіч''') (нарадзіўся [[8 кастрычніка]] [[1976]]) — расейскі [[рэп]]ер беларускага паходжаньня.
 
== Біяграфія ==
Афіцыйная біяграфія Сярогі занадта міталягізаваная, і таму ставіцца да яе варта крытычна. Вядома, што Сярога нарадзіўся ў [[Гомель|Гомелі]]. У [[1993]] скончыў гомельскую сярэднюю школу № 49 з паглыбленым вывучэньнем [[нямецкая мова|нямецкае мовы]]. Па розных зьвестках мае або дзьве вышэйшыя адукацыі (германская філялёгія; [[паліталёгія]]), або адну няскончаную. Афіцыйныя біёграфы сьцьвярджаюць, што да пачатку рэалізацыі ўласнага рэп-праекту Сярога жыў пяць гадоў у [[Нямеччына|Нямеччыне]], дзе нібыта працаваў чарнарабочым. Між тым людзі, блізкія да колішняга гомельскага Сярогіна асяродзьдзя, вельмі скептычна азываюццавыказваюцца на гэты конт. Так ці інакш, але ад пачатку раскруткі праекту ([[2003]] – [[2004]]) Сярога фактычна пакінуў Гомель, жывучы пераважна ва [[Украіна|Ўкраіне]], а потым і ў [[Расея|Расеі]]. Паводле няспраўджаных зьвестак — халасты.
 
== Дыскаграфія ==
Радок 10 ⟶ 11:
 
== Ацэнкі творчасьці ==
Творчасьць Сярогі выклікае неадназначую рэакцыю на постсавецкай прасторы і ў Заходняй [[Эўропа|Эўропе]]. Дзеля таго ён мае ад журналістаў розныя мянушкі накшталт "славянскі [[ЭмінемЭмінэм]]", "расейскі ЭмінемЭмінэм". Камэрцыйны посьпех Сярогі спрадажае зласьлівую іронію прадстаўнікоў беларускага рэпавага андэграўнду. У чытанцы гуртугурта [[Чырвоным па Белым]] "Акупанты" (2004) знаходзім
<br>''Эй, Серёга, а "чёрный бумер"''
<br>''ты атрымаў ад маскаля?''<br>
"Чорны бумер" – адзін з мэга-гітоў Сярогі, дзякуючы якому ён здабыў шалёную папулярнасьць ва [[Украіна|Ўкраіне]] і [[Расея|Расеі]], а ўжо потым і ў [[Беларусь|Беларусі]]. У калямузычных беларускіх колах ходзіць PR-легенда, быццам гэтая песьня сьпярша прапаноўвалася ўсім менскім FM-станцыям, але не была належным чынам ацэнена і трапіла ў ратацыю толькі пасьля посьпеху ў суседніх краінах. Аматары Сярогі зь Беларусі і Ўкраіны пераклалі песьню на беларускую і ўкраінскую мовы (вядомы, прынамсі, па аднаму перастварэньню). Аднак рэпер аддае перавагу расейскай мове. На адной з інтэрнэт-канфэрэнцый для беларускай аўдыторыі ў [[2006]] ён зазначыў пра гэтую прэфэрэнцыю адмыслова. Тым ня менш у яго даробку ёсьць беларускамоўны трэк "Лялька", які выдаваўся на CD-кампіляцыях "[[Пасадзіў DEAD RAPку]]" і "[[Наша Музыка-2]]" ([[2004]]).
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.seryoga.ru Афіцыйная старонка Сярогі]
* [http://community.livejournal.com/seryoga_ru Суполка на LIVEJOURNAL.COM, прысьвечаная творчасьці Сярогі]