Зорныя войны. Эпізод I: Цьмяная пагроза: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Alaksiej (гутаркі | унёсак)
й
Alaksiej (гутаркі | унёсак)
да тыдню
Радок 49:
Падзеі фільму адбываюцца за 32 рокі да бітвы пры [[Явін 4|Явіне 4]] й 10 рокаў да пачатку [[Зорныя войны. Эпізод II: Атака клонаў|вайны клонаў]]. Два рыцары-джэдаі — настаўнік [[Квай-Гон Джын]] і яго вучань [[Обі-Ван Кенобі]] прызначаюцца [[амбасадар]]амі й накіроўваюцца на касьмічную станцыю Гандлёвай [[фэдэрацыя|фэдэрацыі]] для вырашэньня гандлёвага канфлікту паміж ёй і плянэтай [[Набу]]. Перамовам не наканавана адбыцца. Касьмічны карабель амбасадараў зьнішчаюць у доку станцыі гандлёвай фэдэрацыі, а саміх джэдаяў спрабуюць забіць. Квай-Гон Джын разам з Обі-Ван Кенобі бягуць на плянэту [[Набу]]. Тым часам [[гандлёвая фэдэрацыя]] па загаду [[Палпатын|Дарта Сідзіўса]] ажыцьцяўляе захоп плянэты Набу. На паверхні плянэты Квай-Гон Джын выратоўвае ад [[Баявы дроід|баявога дроіда]] мясцовага жыхара [[Джа Джа Бінкс]]а. [[Джа Джа Бінкс|Джа Джа]] згаджаецца дапамагчы джэдаям і паказвае ім шлях у падводны горад гунганаў. Уладар гораду адмаўляе амбасадарам у дапамозе. Ён не сябруе з надводнымі жыхарамі плянэты і абараняць іх ад агрэсіі зь боку гандлёвай фэдэрацыі ня зьбіраецца, але дае джэдаям [[Падводная лодка|падводны човен]], каб тыя маглі хутка дабрацца да сталіцы, гораду [[Цід]].
 
Гандлёвая фэдэрацыя пасьпявае ўзяць у закладнікі [[Кароль|каралеву]] [[Падмэ Амідалу]]. Квай-Гон Джын і Обі-Ван Кенобі вызваляюць Падмэ і разам бягуць з Набу на плянэту [[Карусант]]. У [[космас]]е карабель каралевы абстрэльваюць. Дзякуючы [[дроід]]у [[R2-D2]], які здолеў крыху адрамантаваць карабель, джэдаі й каралева дабіраюцца да [[Татуін]]у. На Татуіне карабель робіць вымушаную пасадку дзеля якаснага рамонту. На плянэце Квай-Гон Джын сустракае [[Дарт Вэйдэр|Энакіна СкайўкераСкайўокера]], які зьўляецца рабом [[Ўота]], мясцовага вельмі сквапнага гандляра тэхналягічным абсталяваньнем. Энакін прапаноўвае гасьцям сваю хатку, дзе ён жыве разам са сваёй маці Шмі Скайўкер, якая таксама належыць Ўота. Квай-Гон адчувае ў хлопчыку вялікую моц і вырашае вызваліць яго. Ён ліча Энакіна абраным. Аднак вызваліць хлопца вельмі складана, бо Ўота ня хоча даваць Энакіну волю й прадаваць таксама ня хоча. Адзінае, на што ён згаджаецца, гэта ісьці ў заклад. Каб атрымаць абсталяваньне для карабля й сваю волю Энакінхлопчык мусіць перамагчы ў вельмі небясьпечных гонках. Аднак моц на баку будучага [[джэдая]], і Энакін перамагае ў гонках. Перад самым адлётам на Квай-Гон Джына нападае [[сытх]] [[Дарт Мол]]. Квай-Гон вымушаны адступіць.
 
Пад час палёту на Карусант паміж хлопцам і каралевай узьнікае сымпатыя. На Карусанце Квай-Гон Джын паказвае Энакіна [[Рада джэдаяў|Радзе джэдаяў]]. Але тыя ня хочуць, каб хлопчык пачынаў навучаньне, тлумачачы сваё рашэньне вельмі вялікім узростам Энакіна. Нягледзячы на забарону ордэна, Квай-Гон Джын пачынае сам вучыць Энакіна. Тым часам у галяктычным сэнаце йдуць спрэчкі наконт канфлікту вакол плянэты Набу. Амідала выказвае ў [[сэнат|сэнаце]] квоту недаверу канцлеру Вэлоруму. На яго мейсца абіраецца таямнічы канцлер [[Палпатын]]. Падмэ вырашае ляцець на сваю родную плянэту й бараніць яе незалежнасьць. Разам з Амідалай на Набу Рада джэдаяў адпраўляе Квай-Гон Джына й Обі-Вана Кенобі, таксама разам зь імі туды ляціць і Энакін СкайўкерСкайўокер.
 
На плянэце Падмэ яднаецца з народам гунганаў. Гунганы выстаўляюць супраць захопнікаў сваіх ваяроў. Падмэ ў гэты час разам зь джэдаямі захоплівае каралеўскі палац, але ўсё зьмяняецца калі зьяўляецца [[Дарт Мол]]. Пачынаецца бойка паміж двума джэдаямі й [[сытх]]ам. Обі-Ван Кенобі забівае Дарта Мола, але за некалькі хвілін да гэтага Дарт Мол пасьпявае забіць стомленнага Квай-Гон Джына. Паміраючы, Квай-Гон просіць Обі-Вана навучыць хлопчыка й зрабіць зь яго сапраўднага джэдая. Тым часам Энакін, якому Квай-Гон загадаў схавацца ў кабіне зьнішчальніка, выводзіць гэты карабель на арбіту баявой станцыі дроідаў. Трапляючы ў самае пекла бітвы, Энакіну шанцуе й ён зьнішчае галоўны кіруючы цэнтр баявых дроідаў. Такім чынам ён адным ударам зьнішчыў усё войска дроідаў.
Радок 59:
== Пэрсанажы ==
* '''[[Квай-Гон Джын]]''' ([[Ліям Нісан]], вучань [[Граф Дуку|графа Дуку]], настаўнік [[Обі-Ван Кенобі|Обі-Вана Кенобі]])
* '''[[Обі-Ван Кенобі]]''' ([[Юэн Макгрэгар]], вучань [[Квай-Гон Джын]]а, настаўнік [[Дарт Вэйдэр|Энакіна СкайўкераСкайўокера]])
* '''[[Падмэ Амідала]]''' ([[Наталі Портман]], каралева Набу)
* '''[[Энакін СкайўкерСкайўокер]]''' ([[Джэйк Лойд]], хлопчык зь плянэты Татуін, узровень [[Мідыхлярыяны|Мідыхлярыян]] якога найвышэйшы)
* '''[[Джа Джа Бінкс]]''' ([[Ахмэд Бэст]], нягеглы гунган зь плянэты Набу, які суправаджае джэдаяў на працягу ўсяго фільму й некалькі разоў трапляе ў розныя пацешныя сытуацыі, аднак, нягледзячы на гэта, у канцы фільму ён ідзе разам са свім войскам на бітву супраць магутнейшага войска баявых дроідаў)
* '''[[Палпатын]]''' ([[Ен Макдаермід]], сэнатар Набу, пасля абраны вярхоўным канцлерам)