Зорныя войны. Эпізод I: Цьмяная пагроза: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Alaksiej (гутаркі | унёсак)
да тыдню
Alaksiej (гутаркі | унёсак)
выпраўленьне памылак
Радок 53:
Пад час палёту на Карусант паміж хлопцам і каралевай узьнікае сымпатыя. На Карусанце Квай-Гон Джын паказвае Энакіна [[Рада джэдаяў|Радзе джэдаяў]]. Але тыя ня хочуць, каб хлопчык пачынаў навучаньне, тлумачачы сваё рашэньне вельмі вялікім узростам Энакіна. Нягледзячы на забарону ордэна, Квай-Гон Джын пачынае сам вучыць Энакіна. Тым часам у галяктычным сэнаце йдуць спрэчкі наконт канфлікту вакол плянэты Набу. Амідала выказвае ў [[сэнат|сэнаце]] квоту недаверу канцлеру Вэлоруму. На яго мейсца абіраецца таямнічы канцлер [[Палпатын]]. Падмэ вырашае ляцець на сваю родную плянэту й бараніць яе незалежнасьць. Разам з Амідалай на плянэту адпраўляецца Квай-Гон Джын, Обі-Ван Кенобі й Энакін Скайўкер.
 
На плянэце Падмэ яднаецца з народам гунганаў. Гунганы выстаўляюць супраць захопнікаў сваіх ваяроў. Падмэ ў гэты час разам зь джэдаямі захоплівае каралеўскі палац, але ўсё зьмяняецца калі зьяўляецца [[Дарт Мол]]. Пачынаецца бойка паміж двума джэдаямі й [[сытх]]ам. Обі-Ван Кенобі забівае Дарта Мола, але за некалькі хвілін да гэтага Дарт Мол пасьпявае забіць стомленнага Квай-Гон Джына. Паміраючы, Квай-Гон просіць Обі-Вана навучыць хлопчыка й зрабіць зь яго сапраўднага джэдая. Тым часам Энакін, якому Квай-Гон загадаў схавацца ў кабіне зьнішчальніка, выводзіць гэты карабель на арбіту баявой станцыі дроідаў. Трапляючы ў самы ажар бітвы, Энакіну шанцуе, і ён зьнішчае галоўны кіруючы цэнтр баявых дроідаў. Такім чынам ён адным ударам зьнішчаючызьнішчыў ўсёусё войска дроідаў.
 
Рада джэдаяў дае дазвол Обі-Вану вучыць Энакіна, Квай-Гон Джына крэмуюць, жыхары плянэты Набу сьвяткуюць перамогу.