Зорныя войны: розьніца паміж вэрсіямі

эпічная фантастычная сага ЗША
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам 'значак|250px|Лягатып «Зорных войнаў» '''«Зорныя войны»''' ({{Мо...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 12:09, 1 верасьня 2013

«Зорныя войны» (па-ангельску: Star Wars) — эпічная фантастычная сага амэрыканскага рэжысэра Джорджа Лукаса. Сэрыял аказаў велізарны ўплыў на міжнародную поп-культуру, на ягонай аснове паўстаў пашыраны Сусьвет «Зорных войнаў» са шматлікімі кнігамі, тэлесэрыяламі, відэагульнямі і коміксамі. Асаблівай увагі пасьлядоўнікаў заслужыў пэрыяд паміж першай і другой трылёгіямі.

Лягатып «Зорных войнаў»

Першы фільм выйшаў 25 траўня 1977 пад назвай «Зорныя войны». Ён меў велізарны касавы поспех. Гэта выратавала кампанію «20th Century Fox» ад пагражаўшага ёй крызісу. Калі сумненьні ў акупальнасьці праекту адпалі, першы фільм атрымаў падзагаловак «Новая надзея». За ім выйшлі два працягі: «Імпэрыя наносіць удар у адказ» (1980) і «Вяртаньне джэдая» (1983). Першы фільм трылёгіі-прыквэлу зьявіўся праз шаснаццаць рокаў ад выхаду VI эпізоду, і зь перапынкамі ў тры гады выйшлі наступныя дзьве часткі.

У кастрычніку 2012 The Walt Disney Company набыла Lucasfilm і абвясьціла пра свой намер сфільмаваць трылёгію-працяг, першая частка якога павінна зьявіцца ў 2015 року[1].

Франшыза апісвае сусьвет «Зорных войнаў» як падзеі далёкага-далёкага мінулага ў далёкай-далёкай галяктыцы. Джэдаі — прадстаўнікі дабра, іхнія антаганісты — сытхі. Зброя абодвух бакоў — лязэрныя мечы — стала вельмі папулярнай у фанатаў.

Кінаэпапея

У нізку фільмаў «Зорныя войны» ўваходзяць шэсьць сэрыяў. Спачатку былі зьнятыя эпізоды IV—VI, праз пэўны час — I—III.

У цэнтры «Зорных войнаў» жыцьцёвы шлях Энакіна Скайуокера — галоўнага героя сагі.

Арыгінальная трылёгія

Трылёгія-прыквэл

Трылёгія-сыквэл

Крыніцы

  1. ^ Disney to make new 'Star Wars' films, buy Lucas co (анг.) MSN Money Праверана October 31, 2012 г.
  2. ^ Star Wars: Episode VIII - IMDb (анг.) Праверана 2013-03-21 г. Архіўная копія ад 2013-03-27 г.
  3. ^ Star Wars: Episode IX - IMDb (анг.) Праверана 2013-03-21 г. Архіўная копія ад 2013-03-27 г.

Вонкавыя спасылкі

  Зорныя войнысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Сусьвет «Зорных войнаў»

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA