Розьніца паміж вэрсіямі «Лупалава»

53 байты дададзена ,  7 гадоў таму
няма апісаньня зьменаў
Мост праз Дняпро быў зьнішчаны ў гады [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]].
 
У другой палове ХІХ ст. Лупалава славілася сваімі піваварамі. «ЛупалаўскіяЛупалаўскае» піва было шырока вядомае нават па-за межамі [[Расейская імпэрыя|Расейскай Імпэрыі]]. У 1862 годзе быў створаны бровар Ф.Лекерта, а ў 1870 - бровар, які належаў Э. Яньнік.
 
У 1909-1910 гадах у гарбарных майстэрнях Магілёва працаваў [[Цішка Гартны]] (Зьміцер Жылуновіч), які пазьней стаў вядомым беларускім паэтам, акадэмікам, першым кіраўніком ураду [[БССР]].
Неўзабаве пасьля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкай рэвалюцыі]] Магілёў быў акупаваны спачатку войскамі пад камандаваньнем генэрала [[Юзэф Доўбар-Мусьніцкі|Ю. Доўбар-Мусніцкага]], а потым германскімі войскамі.
 
23 мая 1918 году па Дняпры стала праходзіць мяжа паміж [[Германская імпэрыя|кайзераўскайкайзэраўскай Нямеччынай]] і [[РСФСР|савецкай Расеяй]]. На Лупалава замацавалася савецкая ўлада. Прадмесьце стала памежным горадам. На мосьце праз Дняпро з абодвух бакоў (савецкага і германскага) былі вартавыя.
 
31 траўня 1918 году на сходзе прадстаўнікоў мясцовага насельніцтва, які адбыўся на Лупалава, быў абраны Лупалаўскі павятовы выканаўчы камітэт. Менавіта з гэтага моманту пачынаецца савецкая гісторыя Лупалава і [[Лупалаўскі раён|Лупалаўскага раёну]] - адміністрацыйных адзінак, якія мелі асобны ад горадагораду Магілёва статус.
 
10 чэрвеня 1918 грамадзяне Лупалава заявілі пра сваё жаданьне застацца ў складзе [[РСФСР]]. І з 1919 да 1924 Лупалава, як і Магілёў, уваходзіць у склад [[РСФСР |савецкай Расеі]].
498

зьменаў