Цары Каляды: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 28:
У абрадзе ўдзельнічаюць маладыя мужчыны й юнакі, так званыя «цары», апранутыя ў спэцыяльныя касьцюмы. Касьцюмы прадстаўляюць сабой белыя штаны й кашулі. На грудзях кожнага цара крыж-накрыж павязаныя чырвоныя семежаўскія паясы з геамэтрычным арнамэнтам. На галаве — высокія шапкі з рознакаляровымі папяровымі стужкамі. Цароў на сьвяце суправаджаюць камічныя пэрсанажы Дзеда (выконвае дзяўчына ў абарванай мужчынскай вопратцы) і Бабы (выконвае хлапец).
 
Працэсія цароў наведвае дамы вяскоўцаў і разыгрываеразыграе драму «Цар Максіміліян». Пасьля прадстаўленьня адбываецца традыцыйнае віншаваньне гаспадароў дома, якія шчодра адорваюць удзельнікаў абраду.
 
З надыходам цемры «цары» запальваюць факелы, што надае дзеі незвычайную відовішчнасьць.