Розьніца паміж вэрсіямі «Ржэў»

22 байты дададзена ,  8 гадоў таму
няма апісаньня зьменаў
(шаблён, дапаўненьне)
 
Вядомы з [[11 стагодзьдзе|11 стагодзьдзя]]. З пачатку [[12 стагодзьдзе|12 стагодзьдзя]] — у складзе [[Смаленскае княства|Смаленскага княства]], з [[1209]] году — у складзе яго Таропецкага ўдзелу (на чале з князем Мсьціславам Удатным?), з [[1225]] году — цэнтар [[Ржэўскае княства|Ржэўскага княства]], спрэчнага паміж Смаленскам, [[Наўгародзкая рэспубліка|Ноўгарадам]], пазьней таксама [[Цьвярское Вялікае Княства|Цьвер’ю]] і [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]].
== Гісторыя ==
 
Зь сярэдзіны [[1220-я|1220-х]] гадоў — сталы аб’ект шматлікіх [[беларусы|літоўскіх]] набегаў. У канцы [[13 стагодзьдзе|13 стагодзьдзя]] значная частка тэрыторыі Ржэўскага княства трапляе пад уладу ВКЛ, тут узьнікаюць «гради литовстии: Селук, Осечен, Горышин, Рясна, Сижка, Туд», якія забясьпечылі ВКЛ выхад да [[Верхняя Волга|Верхняй Волгі]]. Шукаючы абароны ад ВКЛ, Ржэўскае княства прызнала ўладу [[Маскоўскае княства|Масквы]], што зрабіла Ржэў галоўным маскоўскім фарпостам у барацьбе з ВКЛ і Цьвярскім вялікім княствам. У [[1335]] годзе [[Іван Каліта]] разам з ржэвічамі спаліў драўляныя літоўскія гарадкі на Верхняй Волзе, якія хутка былі адноўленыя. Асабліва ўзмацнілася змаганьне ВКЛ за Ржэў пры [[Альгерд]]зе, каля [[1355]] году з дапамогаю князя Івана Сіскага горад быў захоплены, але ў [[1358]] годзе «волотьская рать да можайская взяли Ржеву, а Литву выслали вон». У [[1359]] годзе [[Андрэй Полацкі]] ізноў захапіў Ржэў, а ў [[1360]] годзе горад наведаў сам Альгерд, умацаваўшы яго. Стратэгічнае значэньне Ржэва тлумачылася тым, што ён аддзяляў ВКЛ ад Цьвяры, і належнасьць яго да Масквы спыняла камунікацыі паміж гэтымі дзяржавамі. У [[1368]] годзе серпухаўска-бароўскі князь [[Уладзімер Андрээвіч]] ізноў вярнуў Ржэў пад уладу Масквы, што было адной з прычынаў [[Паходы Альгерда на Маскву|вайны ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай 1368—1372 гадоў]]. У выніку гэтай вайны Ржэў ізноў адышоў да ВКЛ. У [[1376]] годзе яго безвынікова спрабаваў адбіць Уладзімер Андрэевіч (зяць Альгерда). Аднак у канцы [[14 стагодзьдзе|14 стагодзьдзя]] горад ізноў вернуты Маскве, пад уладай якой знаходзіўся больш за паўстагодзьдзя. У [[1408]] годзе, калі [[Сьвідрыгайла]] уцёк у Маскоўскую дзяржаву, ён часова атрымаў Ржэў у кіраваньне. У [[1447]] годзе Ржэў быў захоплены вялікім князем цьвярскім [[Барыс Аляксандравіч|Барысам Аляксандравічам]]. Аднак вялікі князь [[Казімер]] сам разьлічваў завалодаць горадам — у [[люты]]м [[1448]] году мажайскі князь Ф. Варатынскі, адзін з прэтэндэнтаў на маскоўскае вялікае княжаньне, абяцаў у выпадку посьпеху перадаць яго Казімеру. У тым жа годзе горад быў захоплены адным з атрадаў ВКЛ, што выклікала пагаршэньне стасункаў зь Цьвер’ю. Каб не губляць надзейнага хаўрусьніка, перад заключэньнем [[дамова 1449 году|дамовы 1449 году]] з [[Васіль II Цёмны|Васілём II Цёмным]] Казімер вярнуў горад Барысу Аляксандравічу. Паводле дагавору, Казімер абяцаў «не вступатися в отчину вел.кн.московского во Ржеву с волостьми». У выніку ліквідацыі незалежнасьці Цьвяры ў [[1485]] годзе Ржэў канчаткова трапіў пад уладу Масквы, што спрабаваў аспрэчваць вялікі князь Аляксандар у [[1494]] годзе. З канца [[15 стагодзьдзе|15 стагодзьдзя]] на працягу амаль двух стагодзьдзяў Ржэў — апорная база Маскоўскай дзяржавы ў войнах з ВКЛ. Мяжа, якая праходзіла прыкладна за 50 км ад горада, была канчаткова адсунутая далёка на паўднёвы захад у выніку [[Андрусаўскае замірэньне|Андрусаўскага замірэньня 1667 году]] і [[Вечны мір 1686 году|«Вечнага міру» 1686 году]].
 
337

зьменаў