Верталёт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат: перанос катэгорыі з Катэгорыя:Шрубалёты у Катэгорыя:Верталёты; паводле назвы асноўнага артыкула (заданьне на [[Удзельнік:ZedlikB...
дапаўненьне, https://en.wikipedia.org/w/index.php?title=Helicopter&oldid=569012569
Радок 7:
Хоць пра магчымасьць лятаць марылі нават у далёкім мінулым, а першыя ідэі вінтакрылых апаратаў з вэртыкальным рухам паходзяць яшчэ са старажытнага Кітаю,<ref>{{кніга|аўтар=Leishman, J. Gordon|загаловак=Principles of Helicopter Aerodynamics|сэрыя=Cambridge aerospace series, 18|месца=Cambridge|выдавецтва=Cambridge University Press|год=2006|isbn=978-0-521-85860-1}} [http://terpconnect.umd.edu/~leishman/Aero/history.html Вытрымка].</ref><ref>{{спасылка|аўтар=Fay, John|загаловак=Helicopter Pioneers – Evolution of Rotary Wing Aircraft|праект=Helicopter History Site|мова=en|url=http://www.helis.com/pioneers/1.php}}</ref> але сур’ёзна распрацоўкай верталётаў пачалі займацца ўжо толькі ў эру [[палёт]]аў. Першым пабудаваным дзейным верталётам стаў [[Focke-Wulf Fw 61]], які ўзьняўся ў паветра ў [[1936]] годзе. Першыя мадэлі верталётаў ня мелі вялікага посьпеху, але гэты стан рэчаў зьмяніў [[Ігар Сікорскі]], які ў 1942 годзе наладзіў поўнамаштабны выпуск верталётаў,{{зноска|Munson|1968|Munson}} у працэсе якога была пабудаваная 131 машына.<ref>{{Артыкул|аўтар=Hirschberg, Michael J.; Dailey David K.|загаловак=«Sikorsky»|выданьне=US and Russian Helicopter Development In the 20th Century|выдавецтва=American Helicopter Society, International}}</ref> Некаторыя раньнія праекты верталётаў уключалі ў сябе схему зь некалькіх нясучых вінтоў, але цяпер найзвычайнай зьяўляецца кампаноўка з аднаго нясучага вінта, рэактыўны круцільны момант якога кампэнсуе [[стырнавы вінт]]. Шырока распаўсюджаныя таксама двухвінтавыя верталёты (уздоўжнай і папярочнай схемы кампаноўкі нясучых вінтоў): яны маюць большую грузападымальнасьць. Для адмысловых мэтаў ствараюць таксама [[квадракоптэр|квадра-]] і [[мультыкоптэр]]ы.
 
==Сфэры ўжываньня==
Дзякуючы сваім здольнасьцям вэртыкальнага ўзьлёту і пасадкі, магчымасьці надоўга завіснуць у паветры, а таксама выдатным манэўровым характарыстыкам на невялікай хуткасьці, верталёты ў першую чаргу прызначаюцца для выкананьня заданьняў, недаступных для іншых лятальных апаратаў. Сёньня верталёты ўжываюцца для транспартыроўкі людзей і грузаў, вогнетушэньня, выкананьня пошукава-ратавальных заданьняў, у турызьме, для тэрміновай мэдычнай эвакуацыі і транспартыроўкі, для ацэнкі стану глебаў і ў мностве іншых галін дзейнасьці. Пачынаючы з [[Карэйская вайна|Карэйскай вайны]], верталёты масава выкарыстоўваюцца ў баявых дзеяньнях<ref>{{Спасылка|url = http://www.airwar.ru/enc/uh/uh19.html|загаловак = UH-19 Chickasaw|праект = Авиационная энциклопедия «Уголок неба»}}</ref>.
 
Найбольш маштабным выпадкам небаявога ўжываньня верталётаў сталася ліквідацыя наступстваў [[Чарнобыльская аварыя|аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе]]. Верталёты былі выкарыстаныя для закрыцьця аварыйнага рэактара з паветра. Хіба што ня кожны пілёт выконвае па некалькі вылетаў у дзень<ref>{{Навіна|аўтар = Сергей Лелеков|url = http://nvo.ng.ru/history/2006-04-28/1_chernobil.html|загаловак = Вертолеты над Чернобылем|выдавец = Независимое военное обозрение|дата публікацыі = 28 красавіка 2006}}</ref>.
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}