Вялікае Княства Літоўскае: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д Typo fixing using AWB
Радок 129:
Дамінаваньне ў дзяржаве мелі фэўдалы цэнтральных (беларускіх) зямель, бо Вялікае Княства ўтварылася на беларускай тэрытарыяльнай, этнаграфічнай і культурнай аснове, а [[беларуская мова]] зьяўлялася дзяржаўнай<ref name="ehb401"/>. Тут канцэнтравалася большасьць велікакняскіх і дзяржаўных маёнткаў, а таксама асноўныя маёнткі буйных фэўдалаў. Адсюль набіралася асноўная частка арміі, зьбіраліся асноўныя даходы ў дзяржаўны скарб. Буйныя фэўдалы зь беларускіх этнаграфічных зямель [[Алелькавічы]], [[Друцкія (Гедымінавічы)|Друцкія]], [[Глябовічы]], [[Гальшанскія]], [[Кішкі]], [[Радзівілы]], [[Сапегі]] і іншыя займалі кіроўныя пазыцыі ў дзяржаўным апараце<ref name="ehb401"/>.
 
Вялікае Княства Літоўскае ачольваў [[вялікі князь]] (гаспадар), які быў носьбітам вярхоўнай улады. Ягоны [[Гаспадарскі суд Вялікага Княства Літоўскага|Гаспадарскі суд]] зьяўляўся найвышэйшай інстанцыяй. Да 15 стагодзьдзя ўрадавую дзейнасьць ажыцьцяўляў толькі сам князь, які выконваў усе функцыі кіраваньня дзяржавай. З-за патрэбы арганізацыі дваровай гаспадаркі і вырашэньня праблем ўнутранай ды вонкавай палітыкі зьявіліся пастаянныя службовыя асобы - спачатку маршалак, падкаморы, падчашы, чашнік, крайчы, стольнік, мечнік, кухмістр ды ішныя, у сярэдзіне 15 стагодзьдзя - пасады агульнадзяржаўнай адміністрацыі (падскарбі земскі, канцлер ды гетман найвышэйшы)<ref>{{кніга|частка=Сістрэма ўлады ў Вялікім Княстве Літоўскім|загаловак=Матэрыялы па гісторыі Беларусі|аўтар=Г. Сагановіч|Месца=Мінск|год=1997|наклад=500}}</ref>.
 
Заканадаўчую функцыю вялікага князя абмяжоўваў cойм — зьезд дэлегатаў ад рэгіянальных збораў фэўдалаў (сходаў) — і вялікакняская Рада (з [[XVI стагодзьдзе|XVI ст.]] яе звалі [[Паны-Рада]]).