Сьвянцянскія грады: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 6 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2986665 (translate me)
д выпраўленьне спасылак
 
Радок 1:
'''Сьвянцянскія грады''' ('''Сьвянцянскае ўзвышша''') — [[града (форма рэльефу)|грады]] на паўночным захадзе [[Беларусь|Беларусі]]. Займаюць паўднёвы захад [[Віцебская вобласьць|Віцебскай]] і паўночы захад [[Менская вобласьць|Менскай]] абласьцей. Мяжуюць з [[Вушацка-Лепельскае ўзвышша|Вушацка-Лепельскім узвышшам]], [[Полацкая нізіна|Полацкай]], [[Верхнебярэзінская нізіна|Верхнебярэзінская]] і [[Нарачанска-Вялейская нізіна|Нарачанска-Вялейскай]] нізінамі, заходзяць на тэрыторыю [[Летува|Летувы]]. Працягласьць з захаду на ўсход 120—130 км, з поўначы на поўдзень 35—45 км, плошча 2,7 тыс. км². Максымальная вышыня 228 м над узроўнем мора.
 
Рэльеф буйнаўзгорысты і градава-[[марэна (геалёгія)|марэнава]]-азёрны, сфармаваўся пераважна пад уплывам [[ледавік]]а [[паазерскае зьледзяненьне|паазерскага зьледзяненьня]]. Перавышэньні адносных вышыняў да 50—60 м, найвышэйшы пункт — 228 м над узроўнем мора (каля вёскі [[Камаі]] [[Пастаўскі раён|Пастаўскага раёну]]). У паніжэньнях і лагчынах шмат невялікіх, але глыбокіх азёраў, зьвязаных паміж сабой малымі рэчкамі, пратокамі і разьмешчаных групамі (Лучайская, Мядзёльская, Доўгаўская, Глыбоцкая групы). Тут знаходзіцца найглыбейшае ў Беларусі [[Доўгае (возера, (Глыбоцкі раён)|Доўгае]] возера (53,76 м). Найбуйнейшыя азёры: [[Мядзел (возера)|Мядзел]], [[Шо (возера)|Шо]] і іншыя.
Сьвянцянскія грады — водападзел паміж рэкамі басэйнаў [[Заходняя Дзьвіна|Заходняй Дзьвіны]] і [[Нёман]]у. На паўночных схілах пачынаюцца рэкі [[Мядзелка]], [[Галбіца]], [[Бярозаўка]], [[Мнюта]], [[Авута]], на паўднёвых — [[Страча]], [[Сэрвач (прыток Вяльлі)|Сэрвач]]. Карысныя выкапні: [[гліны]] легкаплаўкія, [[пяскова-жвіровы матэрыял]], будаўнічы пясок, [[торф]], [[бузы]].