Дрысьвята: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 3 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3917757 (translate me)
д →‎Агульныя зьвесткі: выпраўленьне спасылак
Радок 24:
 
== Агульныя зьвесткі ==
Пачынаецца каля вёскі [[Грытуны]] (да пабудовы [[ГЭС Сяброўства народа]] ў [[1953]] рака выцякала з возера [[Дрысьвяты]]). Дзялянка былога рэчышча паміж вёскамі [[Ёдзішкі]] і [[Вусьце]] цяпер лічыцца прытокам Дрысьвяты — [[Дрысьвятка]]й. Высокая плынь ракі ў межах [[Браслаўская града|Браслаўскай грады]], нізкая — на захадзе [[Полацкая нізіна|Полацкай нізіны]], вусьце каля вёскі [[Казяны]]. Цячэ праз азёры [[Доўгае возера (Браслаўскі раён)|Доўгае]], [[Верхняе]] (паміж імі пабудаваная [[ГЭС Шлях да камунізму]]) і [[Богінскае]].
 
Даліна пераважна трапэцападобная, шырынёй 200—250 м. [[Абалона]] перарывістая, яе пераважная шырыня 50—100 м. Рэчышча ўмерана зьвілістае, паміж вёскамі [[Кякшты]] (вусьце Прорвы) і Ёдзішкі на працягу 8,9 км каналізаванае. Шырыня рэчышча ў межань да 14 м<ref>{{Літаратура/Блакітная кніга Беларусі|к}}</ref>.