Мармоны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{вызн|1=Мармоны}} — неафіцыйная назва Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён. {{Змест злева}}...
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 22:51, 23 сьнежня 2007

Шаблён:Вызн — неафіцыйная назва Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён. Шаблён:Змест злева

Гісторыя ўзнікненьня

Узнікненьне Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён звязана з асобай Джозефа Сміта (1805, шт. Вэрмонт, ЗША - 1844, шт. Мізуры, ЗША). Згодна з яго апавяданьнем, вясной 1820 года ў адказ на яго малітву яму з'явіліся асабіста Бог Айцец і яго Сын Ісус Хрыстос. Яны сказалі Джозефу, што з усіх існуючых у той час цэркваў ніводная не з'яўляецца праўдзівай, бо тая Царква, якая была заснаваная самім Хрыстом, паступова адступіла ад ісьціны. Яны таксама сказалі яму, што ў яго ёсьць вельмі важная жыцьцёвая місія, аб дэталях якой, аднак, адразу не было сказана. Праз чатыры гады пасьля гэтага першага відзежу Джозеф Сміт заявіў пра наступную сустрэчу з Нябесным пасланьнікам - у гэты раз з анёлам, імя якога было Мароній. Гэты пасланьнік расказаў Джозефу пра старажытны манускрыпт, які быў напісаны старажытнымі прарокамі на Амерыканскім кантыненьце. Гэты манускрыпт быў схаваны ў зямлі, і місія Джозефа Сміта была ў тым, каб перакласьці старажытныя пісаньні на сучасную мову. Яшчэ праз тры гады Джозеф Сміт атрымаў памянёны манускрыпт, які быў перакладзены на англійскую мову і выдадзены у 1830 годзе пад назвай Кніга Мармона. Хутка пасля гэтага, а менавіта 6 красавіка 1830 года была заснаваная Царква Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён. Джозеф Сміт стаў першым прэзідэнтам і Прарокам гэтай Царквы, якая, як было заяўлена, з'яўляецца адзінай прўдзівай Царквой на ўсёй Зямлі, бо менавіта Ісус Хрыстос праз свайго Прарока Джозефа Сміта аднавіў яе.

Далейшая гісторыя

Адразу пасля заснаваньня прыхільнікі і члены Царквы падвяргаліся сур'ёзным рэпрэсіям. З гэтай прычына яны часта змянялі месца жыхарства. З 1830 па 1836 гады цэнтрам Мармонаў стаў горад Кіртланд (штат Агаё). Пасля выгнання з Кіртланду, пераадольваючы цяжкія пераследаваньні, члены Царквы мармонаў спрабавалі замацавацца ў штаце Мізуры, але толькі ў 1839 годзе яны здолелі на некаторы час асесьці ў штаце Іліноіс, дзе заснавалі горад Наву. Пасля пакутніцкай гібелі Джозефа Сміта мармоны былі змушаныя пакінуць і гэтае месца, накіраваўшыся на неасвоеныя землі ў Скалістых гарах. Іх вёў прыемнік Джозефа Сміта Брыгам Янг. Мармоны вельмі трывала заснаваліся на новым месцы, і нягледзячы на новыя перасьледаваньні, паступова ўмацаваліся як эканамічная і грамадзянская сіла. Новым цэнтрам мармонаў стаўся горад Солт-Лэйк-Сіці. З сярэдзіны 19 стагодьдзя пачынаецца інтэнсіўная праца мармонскіх місіянераў за межамі ЗША, вынікам чаго сталася інтэрнацыяналізацыя Царквы мармонаў. У Беларусі першыя мармонскія місіянеры з'явіліся напачатку 1993 года. На гэты час мармоны маюць дзьве невялікія абшчыны (прыходы) у Мінску і адну ў Віцебску. Аддзельныя члены царквы мармонаў жывуць амаль ва ўсіх буйных гарадах Беларусі.

Рэлігійныя погляды

Царква Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён верыць у тое, што была адноўленая самім Хрыстом праз адкрыццё сучасным прарокам. Мармоны вераць у тую ж структуру Царквы, якая была у часе зямнога служэньня Ісуса Хрыста, а менавіта: у Апосталаў (Царквой мармонаў кіруе Прарок і рада Дванаццаці Апосталаў), сямідзесятых, прасьвітараў і г.д. Важнай часткай рэлігіі мармонаў з'яўляецца няспыннае адкравенне ад Бога, якое атрымлівае Прарок і Апосталы. Такім чынам, іх словы і вучэньні з'яўляюцца для мармонаў такім жа Словам Божым, як і словы старажытных Апосталаў і Прарокаў. Мармоны вераць не толькі ў Біблію, але і ў тое, што Кніга Мармона з'яўляецца Свяшчэнным Пісаньнем. Апроч Бібліі і Кнігі Мармона ў іх канон уваходзяць таксама кнігі Вучэньне і Заветы, Каштоўная Жэмчужына. Важнай часткай вучэння Царквы мармонаў з'яўляецца так званы закон здароўя: мармоны не п'юць алкаголь, не паляць, не п'юць гарбаты і кавы. У апошні час кіраўніцтва Царквы мармонаў вельмі шмат выступала аб шкодзе парнаграфіі, азартных гульняў.

У Сеціве