Дэні Дыдро: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 73 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q448 (translate me)
Радок 8:
| Імя пры нараджэньні =
| Псэўданімы =
| Нарадзіўся = [[{{Нарадзіўся|5 кастрычніка]] [[|10|1713]]}}, [[Лангр]], правінцыя [[Шампань]], [[Францыя]]
| Памёр = [[{{Памёр|31 ліпеня]] [[|7|1784]]}}, [[Парыж]]
| Грамадзянства = [[Францыя]]
| Род дзейнасьці = пісьменьнік, філёзаф-асьветнік
Радок 21:
| Сайт =
}}
'''Дэні́ Дыдро́''' ({{мова-fr|Denis Diderot}}; [[5 кастрычніка]] [[1713]], [[Лангр]], правінцыя [[Шампань]]  — [[31 ліпеня]] [[1784]], [[Парыж]])  — [[Францыя|францускі]] [[пісьменьнік]], філёзаф-асьветнік, які заснаваў «[[Энцыкляпэдыя, альбо Тлумачальны слоўнік навук, мастацтваў і рамёстваў|Энцыкляпэдыю, альбо Тлумачальны слоўнік навук, мастацтваў і рамёстваў]]» ([[1751]]).
 
Імя Дыдро назаўжды зьлілося з самай сутнасьцю таго васемнаццатага па ліку стагодзьдзя, якое засталося ў памяці чалавецтва як стагодзьдзе францускае. Перадавыя ідэі Францыі захапілі тады ўвесь сьвет і Дыдро  — знак яе духоўнай моцы. Рэвалюцыянэр у мастацтве й філязофіі, ён заклаў падмурак новых грамадзкіх ідэалаў і новага сьветапогляду напярэдадні буржуазнай рэвалюцыі, чым і заслужыў удзячнасьць ня толькі сучасьнікаў, але й наступных пакаленьняў. Мастацкія прыклады Дыдро сталі брадзільным пачаткам твочасьці [[Гётэ]] й [[Бальзак]]а, па іх уласным сьведчаньні.
 
Разам з [[Вальтэр]]ам, [[Жан-Жак Русо|Русо]], [[Шарль Люі дэ Мантэск'ё|Мантэск’ё]], [[Жан ля Рон д’Алямбэр|д’Алямбэрам]] і іншымі энцыкляпэдыстамі, Дыдро быў ідэолягам трэцяга саслоўя й аўтарам тых ідэяў [[Асьветніцтва|Асьветнага веку]], якія падрыхтавалі розумы да [[Француская рэвалюцыя|Францускай рэвалюцыі]].
 
== Біяграфія ==
 
=== Юнацтва. Гады навучэньня ===
Нарадзіўся ў сям’і заможнага нажоўшчыка. Гэта саслоўная прывілея вельмі шанавалася й рамяство пераходзіла ад пакаленьня да пакаленьня два стагодзьдзі. Дэні быў старэйшым сынам, і ў спадчыну ад дзядзі яго чакала месца царкоўнага каноніка. Васьмілетняга хлапчука аддалі ў [[Лангр]]скім езуіцкі калегіюм. Там ён вывучаў філязофію, гісторыю, прыродазнаўства, літаратуру, мовы. Потым вучоба ў [[Парыж]]скім езуіцкім каледже, дзе агіда да багаслоўя выявілася адкрыта. Цікавасьць яго пераключылася на прыродазнаўчыя навукі: матэматыку, фізыку, хімію, фізіялёгію. Урэшце ён непахісна заявіў, што адмаўляецца ад духоўнай кар'ерыкар’еры.
 
=== Шлюб. Пачатак творчай дзейнасьці ===
У [[1743]] годзе Дыдро патаемна абвянчаўся з дачкою купецкай удавы Шамп'ёнШамп’ён. Ад шлюбу радзіліся дзеткі, і сярод іх - — Марыя-Анжэліка (у шлюбе г-жа Вандэль), першы біёграф свайго айца.
Дыдро быў прыхільнікам асьветленае манархіі, выступаў зь непрымірымай крытыкай фэадалізму, абсалютызму, хрысьціянскае рэлігіі і царквы. Пачынаў зь перакладаў. У [[1746]] выдаў свой першы арыгінальны твор «Філязофскія думкі», які за вальнадумства быў асуджаны парлямэнтам да спаленьня. Пасьля выданьня «Пісьмаў пра сьляпых для навучаньня відушчых» ([[1749]]) Д. Дыдро быў зьняволены ў турму, адкуль яго пазьней вызвалілі аднадумцы.
 
=== Дыдро й энцыкляпэдыя ===
[[Файл:ENC_1-NA5_600px.jpeg|міні|Тытульны аркуш Энцыкляпэдыі]]
Зблізіўшыся з мысліцелямі тагачаснай Францыі ([[Вальтэр]]ам, [[Поль Анры Гольбах|П. Гольбахам]], [[Клёд Адрыян Гельвэцы|К. Гельвэцыям]], [[Жан-Жак Русо|Ж.-Ж. Русо]]), Д. Дыдро разам з [[Жан ля Рон д’Алямбэр|д’Алямбэрам]] на працягу многіх год займаўся выданьнем «Энцыкляпэдыі, альбо Тлумачальнага слоўніка навук, мастацтваў і рамёстваў» ([[1751]]-[[1780]]). У гэтым зборы дасягненьняў эўрапейскае культуры знайшоў адлюстраваньне яго асьветніцкі сьветапогляд, які адхіляў коснасьць, руціну, невуцтва дзяржаўнае ўлады і царквы. Некаторыя тамы «Энцыкляпэдыі» падвяргаліся забароне, выходзілі паўлегальна, аднак у той жа час перакладаліся на розныя эўрапейскія мовы. Нягледзячы на цяжкасьці, Д. Дыдро выдаў 35 тамоў «Энцыкляпэдыі». Матэрыяльная нястача прымусілі Дыдро прыняць запрашэньне расейскай імпэратрыцы [[Кацярына II|Кацярыны II]], якая хацела купіць яго бібліятэку. Жыцьцё ў [[Пецярбург]]у ([[1773]]—[[1774]]) адкрыла Дыдро крывадушнасьць «асьветленага манарха», і ён вярнуўся ў Францыю.
 
=== Дыдро-філёзаф ===
 
=== Дыдро  — літаратар і мастацкі крытык ===
Апроч артыкулаў для «Энцыкляпэдыі», ён пісаў мастацкія творы напісаныя ў традыцыях рэалістычна-бытавога рамана («Манашка», «Пляменьнік Рамо», «Жак-фаталіст і яго гаспадар»), філязофскія трактаты («Думкі пра тлумачэньне прыроды», «Размова Д'АламбераД’Аламбера з Дыдро», «Філязофскія прынцыпы матэрыі й руху»), мастацтвазнаўчыя і эстэтычныя дасьледаваньні, атэістычныя памфлеты і інш. Сродак сацыяльнага прагрэсу Дыдро бачыў у свабоднай творчасьці, лічыў, што ганеньні на вольную думку і культуру разбураюць грамадзтва, таму вялікае значэньне надаваў асьвеце. Пісьменьнік сьцьвярджаў, што людзі перастаюць думаць, разважаць, калі перастаюць чытаць.
 
=== Дыдро й Расея ===
У вачах францускіх асьветнікаў Расея, як адзначаў Ф. Энгельс, была самай прагрэсіўнай краінай, айчынай лібэральных прынцыпаў. Кацярыне II атрымалася ўвесьці ў зман вельмі праніклівыя розумы, у тым ліку і Вальтэра. Менавіта ў кацярынінскай Расеі ўгледзеў ён той ідэал філязофскай дзяржавы, «асьветніцкай манархіі», якое магло б адначасова і ўтаймаваць "«анархізм"» мас і забясьпечыць балазе ўсіх падданак. Але толькі Дыдро вырашыўся адправіцца на край сьвету, у Расею. Дыдро прабыў у Пецярбургу з верасьня 1773 па сакавік 1774 году. Ён прыехаў з надзеяй спрыяць далейшаму прагрэсу «асьветніцкай манархіі». Імпэратрыца сустракалася з услаўленым французам ці ледзь не кожны дзень, ветла размаўляла, пакорліва выслухвала парады прыслабіць прыгоннае права, увесьці канстытуцыйна-прадстаўнічае кіраванне й значна менш адказвала на даведкі датычна становішчы ў краіне, дзе ўжо разгаралася паўстаньне Пугачова. Аблашчаны Дыдро выехаў з Расеі сапраўдным чальцом Акадэміі навук і ганаровым чальцом Акадэміі майстэрстваў. Кацярына II ведала, з кім гутарыць, але зразумеў гэта й Дыдро.
 
== Афарызмы ==
Радок 51 ⟶ 52:
* ''Адніміце ў хрысьціяніна страх перад пеклам, і вы аднімеце ў яго веру.''
* ''Калі бог, ад якога мы атрымалі розум, патрабуе адмовы ад яго, значыць ён штукар, які тут жа адымае тое, што даў.''
* ''Дрэнную карціну можна схаваць, кепскую скульптуру - — разьбіць, але як паступіць з фасадам палаца?''
* ''Найвялікшы аўтар той, хто як мага менш пакідае ўяўленьню актора.''
* ''Кніга, над якой пазяхаеш, ня шкодзіць нікому.''
* ''Калі жадаеце пахіснуць гіпотэзу, падайце ёй поўны абшар.''
* ''Калі валодаць розумам  — не дабрадзейнасьць, тое не валодаць ім  — не загана.''
 
== Літаратура ==
* Дэні Дыдро. Манахіня; Пляменьнік Рамо; Жак-фаталіст і яго Гаспадар. - — М.:Праўда, 1984.- — 554  с.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Denis Diderot}}
* [http://slounik.org/120777.html ЭлектроннаяДзідро энцыкляпэдыяДэні] — Чалавек і грамадства. Даведнік.
* [http://letter.com.ua/autor/diderot.php Біяграфія Дыдро]{{Ref-ru}}
 
Радок 69 ⟶ 70:
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Дыдро, Дэні}}
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 5ў кастрычнікаШампані — Ардэнах]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1713 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі 31 ліпеня]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1784 годзе]]
[[Катэгорыя:Францускія літаратары]]
[[Катэгорыя:Францускія драматургі]]