Сыдні Кросьбі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д выдаленая Катэгорыя:Гульцы ФК «Пітсбург Пінгвінз»; дададзеная Катэгорыя:Гульцы ХК «Пітсбург Пінгвінз» з дапамогай [[Вікіпэдыя:Прыла...
выпраўленьне спасылак
Радок 19:
'''Сыдні Патрык Кросьбі''' ({{мова-en|Sidney Patrick Crosby}}; [[7 жніўня]] [[1987]], [[Коўл-Гарбар]], [[Галіфакс]], [[Новая Шатляндыя]], [[Канада]]) — канадзкі хакеіст, цэнтральны нападнік клюбу [[Пітсбург Пінгвінз]], якая гуляе ў [[НХЛ]], а таксама ейны капітан. За «пінгвінаў» быў абраны на [[драфт|драфце]] ў [[2005]] годзе пад першым нумарам у первым жа раўндзе. У [[НХЛ 2006—2007 гадоў|сэзоне 2006—2007 гадоў]], набраўшы ў рэгулярным сэзоне 120 пунктаў (36 галоў і 84 перадачы), Кросьбі атрымаў [[Трафэй Арта Роса]] як лепшы бамбардзір лігі. Ён стаў самым маладым хакеістам у гісторыі НХЛ, якія здолеў гэтае зрабіць<ref>[http://www.championat.ru/hockey/article-11331.html Динамит по имени Кросби]. championat.ru</ref><ref>[http://nhl.puckzone.net/pittsburgh/story06_07.html#20 Арт Росс Трофи достанется Кросби]. nhl.puckzone.net</ref>. У тым жа сэзоне Сыдні, акрамя Трафэю Арта Роса, атрымаў два іншых вышэйшых індывідуальных трафэю НХЛ — [[Памятны трафэй Гарта]] і [[Узнагарода Тэда Ліндсэю]], — і стаў толькі сёмым хакеістам у гісторыі, які сабраў за сэзон такую ​​калекцыю<ref>[http://www.thehockeynews.com/articles/5301-Sidney-Crosby-completes-rare-triple-in-winning-all-the-major-NHL-awards.html Sidney Crosby completes rare triple in winning all the major NHL awards]. thehockeynews.com</ref>.
 
Кіраваны Кросьбі «Пітсбург» двойчы запар выходзіў у фінал [[Кубак Стэнлі|Кубка Стэнлі]], дзе абодва разы сустракаўся з «[[Дэтройт Рэд Ўінгз]]». У [[2008]] годзе «пінгвіны» саступілі у сэрыі (2:4), аднак праз год ўзялі рэванш, атрымаўшы перамогу ў сэрыі зь лікам 4:3. На зімовых Алімпійскіх гульнях у [[Ванкувэр]]ы гуляючы за [[зборная Канады па хакеі з шайбай|зборную Канады]] забіў пераможны гол у овэртайме фінальнага матчу супраць [[зборная ЗША па хакеі з шайбай|зборнай ЗША]], стаўшыся такім чынам алімпійскім чэмпіёнам.
 
== Крыніцы ==