Менскі аўтамабільны завод: розьніца паміж вэрсіямі

беларуская аўтамабілебудаўнічая кампанія
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
+накід
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 16:49, 29 ліпеня 2013

Менскі аўтамабільны завод (МАЗ) — найбуйнейшае дзяржаўнае аўтамабілебудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1944 годзе. Вырабляе аўтобусы, грузавікі, прычэпы і тралейбусы.

Менскі аўтамабільны завод
Выява лягатыпу
Тып Адкрытае акцыянэрнае таварыства
Дэвіз Скараючы кантынэнты
Заснаваная 16 ліпеня 1944 (79 гадоў таму)
Краіна
Разьмяшчэньне Менск, вул. Сацыялістычная, д. 2
Ключавыя фігуры Віктар Асноўскі
Галіна Аўтамабілебудаваньне
Прадукцыя Аўтобус, грузавік, прычэп і тралейбус
Абарачэньне 13 018,5 млрд рублёў ($1 555,4 млн)
Апэрацыйны прыбытак 1 582,3 млрд руб ($189,1 млн)
Чысты прыбытак 1 256,9 млрд руб ($150,2 млн)
Лік супрацоўнікаў 21 685 (2012)
Матчына кампанія Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь
Даччыныя кампаніі «Магілёўтрансмаш», «МАЗ-Купава»

Падразьдзяленьні

Прадпрыемства ўлучае Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў (Магілёўская вобласьць), Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод (Берасьцейская вобласьць), Гарадзенскі мэханічны завод, Дзяржынскі экспэрымэнтальна-мэханічны завод (Койданаў, Менская вобласьць), «Кавальскі завод цяжкіх штамповак» (Жодзіна, Менская вобл.), завод «МАЗ-Купава» і завод «Магілёўтрансмаш». Таксама ў валоданьні знаходзяцца «БудМАЗтрэст», гандлёвы дом, гасьцініца «Алмаз», сэрвісны цэнтар і палац культуры. Мае замежныя прадстаўніцтвы ў Кіеве (Украіна), Маскве (Расея), Пясечна (Мазавецкае ваяводзтва, Польшча), і Ўральску (Заходне-Казахстанская вобласьць, Казахстан).

Мінуўшчына

 
Нізкападлогавыя гарадзкія аўтобусы МАЗ-203 і МАЗ-206

Прадпрыемства ўзьнікла на аснове аўтарамонтнай майстэрні, створанай партызанскімі ротамі ў 1944 годзе. У кастрычніку 1947 г. адбылася зборка першых 5 самазвалаў. У 1948 г. збудавалі першую зборачную чаргу. У 1950-ым — запусьцілі другую. У 1951 г. завод сабраў 25 тыс. аўтамабіляў. У кастрычніку 1958 г. 40-тонны самазвал МАЗ-530 атрымаў галоўную ўзнагароду Сусьветнай прамысловай выставы ў Брусэлі (Бэльгія). 14 красавіка 1989 г. завод выпусьціў мільённы аўтамабіль. 10 сьнежня 1997 г. завод утварыў сумеснае зь канцэрнам «МАН» (Мюнхэн, Нямеччына) прадпрыемства. У лютым 2009 г. завод ператварылі з унітарнага прадпрыемства ў адкрытае акцыянэрнае таварыства. У сакавіку 2010 г. на прадпрыемстве працавала каля 28 тыс. чалавек[1].

Крыніцы