Вульгата: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
Радок 4:
На канец [[IV стагодзьдзе|IV стагодзьдзя]] ўзьнікла патрэба ў адзіным, пэўным лацінскім тэксьце Бібліі: пераклад быў даручаны Ераніму, найбуйнейшаму знаўцу Бібліі й сакратару папы [[Дамас I (папа рымскі)| Дамаса I]]. Паколькі Еранім выдатна валодаў [[грэцкая мова|грэцкай]] і лацінскай мовамі й меў значныя веды [[іўрыт]]у, у [[386]] годзе Еранім перабраўся ў [[Бэтлеем]] і больш за 20 гадоў працаваў над перакладам Старога й Новага Запаветаў. Ён пачаў з [[Новы Запавет|Новага Запавету]] й пераклаў яго з грэцкай, а затым [[Стары Запавет]] — з грэцкай і з іўрыту. Зроблены Еранімам пераклад Бібліі стаў нарматыўным лацінскім тэкстам, які атрымаў назву Вульгата.
 
[[Трыдэнцкі Сабор]] [[1546]] году зацьвердзіў тэкст Бібліі Ераніма — і Вульгата ўвайшла ва ўсеагульны ўжытак на Захадзе як афіцыйны пераклад, абавязковы для [[Каталіцкая Царква|Рымска-Каталіцкай Царквы]]. Упершыню Вульгата была выдадзена пры [[Сыкст V (папа рымскі)|Сыксьце V]], пад загалоўкам: «Biblia sacra vulgatae editionis» у [[1590]] годзе, затым перавыдавалася [[Грыгорыюс XIV (папа рымскі)|Грыгорыюсам XIV]], [[КлемэнтКлімэнт VIII (папа рымскі)|КлемэнтКлімэнтам VIII]] і іншымі папамі. На працягу стагодзьдзяў Вульгата зьяўлялася крыніцай усіх перакладаў Бібліі заходнеэўрапейскіх моваў.
 
З [[1979]] году існуе выпраўленая вэрсія, то бок вядомая як [[Нэавульгата]].