Янка Лучына: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д Typo fixing using AWB
Радок 62:
Дэбютаваў вершам на расейскай мове «Не ради славы иль расчёта…», апублікаваным у першым нумары газэты «[[Минский листок]]» у 1886 г. Першае выступленьне Неслухоўскага ў тым жа [[1886]] годзе ў польскім друку — публікацыя верша «Раскоша натхненьня» ў часопісе «Kłosy» («Калосьсе»). Пазьней друкаваўся ў альманаху «Северо-Западный календарь», польскіх часопісах «Głos Polski», «Kłosy», «Kraj», «Prawda», «Życie» і іншых выданьнях. Зьбіраў фальклёр, супрацоўнічаў зь вядомым этнографам [[Павал Шэйн|Паўлам Шэйнам]] (дасылаў яму запісы народнага лялечнага тэатра — [[батлейка|батлейкі]]). Вёў перапіску з гісторыкам [[Мітрафан Доўнар-Запольскі|Мітрафанам Доўнар-Запольскім]], у лісьце да якога назваў свае вершы «стихоплётными начинаниями»<ref>[http://yankalychina.ru/stories/85.htm Да М. В. Доўнар-Запольскага] // http://yankalychina.ru/</ref>.
 
На беларускай мове пачаў пісаць у 1887 годзе пад уражаньнем ад выступу ў Менску ўкраінскіх артыстаў трупы [[Міхайла Старыцкі|Міхайлы Старыцкага]]<ref name="РС">''Арлоў У.'' [http://www.svaboda.org/content/transcript/754116.html Імёны Свабоды: Янка Лучына] // Радыё Свабода. — 31.01.2007.</ref>. Першы яго беларускамоўны верш «Усёй трупе дабрадзея Старыцкага беларускае слова» зьмяшчала наступныя радкі «Сьпявайце ж, братцы, сьмела і звонка: ня згіне песьня і Ўкраіна! Будзьце здаровы! Янка Лучына»<ref name="РС"/>. Гэтым самым псэўданімам падпісаны і верш «Дабрадзею артысту Манько». Як беларускі паэт ён дэбютаваў у друку ў [[1889]] годзе, калі змясьціўзьмясьціў у газэце «Минский листок» верш «Вясновай парой». Найвядомейшым яго творам стаў верш «[[Роднай старонцы]]».
 
Неслухоўскі зьяўляецца аўтарам паэм «[[Паляўнічыя акварэлькі з Палесься]]», «Віялета», «Гануся», «Андрэй». Большасьць твораў прысьвечаны тэмам зь сялянскага жыцьця. У сваёй творчасьці спалучаў элемэнты [[рэалізм (літаратура)|рэалізму]] і [[рамантызм]]у. Яго вершы лічацца адным зь першых узораў беларускай філязофскай лірыкі.
 
У 1889 годзе ў [[Кракаў|Кракаве]] брашурай выйшаў публіцыстычны нарыс «З крывавых дзён: эпізод з паўстаньня 1863 году на Меншчыне», напісаны паводле ўспамінаў менчукоў пра [[паўстаньне 1863—1864 гадоў]]. Нарыс падпісаны крыптонімам «S» і, на думку дасьледнікаў [[Адам Мальдзіс|Адама Мальдзіса]] і [[Уладзімер Мархель|Ўладзімера Мархеля]], напісаны Янкам Лучынам<ref name="НВ">''Бузук У.'' [http://media.catholic.by/nv/n16/art8.htm Біблейскія матывы ў творчасці Янкі Лучыны. Да 150-годдзя з дня нараджэння] // Наша вера. — 2001 — № 2 (16). </ref>.
 
Займаўся перакладамі з польскай на беларускую і расейскую твораў [[Уладзіслаў Сыракомля|Уладзіслава Сырокомлі]], з польскай на расейскую [[Адам Аснык|Адама Асныка]], з расейскай на польскую [[Іван Крылоў|Івана Крылова]], [[Мікалай Някрасаў|Мікалая Някрасава]], [[Вольга Чуміна|Вольгі Чуміной]] і іншых паэтаў, зь нямецкай [[Гайнрых Гайнэ|Гайнрыха Гайнэ]], з старажытнагрэцкай перакладаў [[Гамэр]]а.
 
Некалькі твораў Лучыны на расейскай мове і аповесьць «Верочка» апублікаваныя ў 1900 годзе. У 1903 годзе ў Санкт-Пецярбургу выйшаў яго зборнік лірыкі на беларускай мове «Вязанка». Дзеля таго, каб абысьці цэнзуру, якая забараняла беларускамоўны друк, зборнік, складзены яшчэ ў 1891 годзе, быў выдадзены [[Круг беларускай народнай прасьветы і культуры|Кругам беларускай народнай прасьветы і культуры]] пад выглядам кнігі на [[баўгарская мова|баўгарскай мове]]<ref name="СБ"/><ref name="РС"/><ref name="НН">''Содаль У.'' [http://www.lingvo.minsk.by/nn/2001/28/07.htm Рыбак і паляўнічы] // Наша Ніва. — № 28 (237) — 2001.</ref><ref name="РС"/><ref name="СБ"/>. Вершы Янкі Лучыны на польскай мове былі пасьмяротна апублікаваныя ў 1898 годзе ў [[Варшава|Варшаве]] ў зборніку «Паэзія» («Poezye»).
 
=== Тэматыка ===
Радок 84:
Янка Лучына як паэт працаваў у сілавым полі трох моўных рытмалягічных стыхіяў: беларускай народнай лірыкі (танічнай у сваёй аснове) польскага сылябічнага верша і расейскай паэзіі (сыляба-танічнай). Пры гэтым ён улічваў законы вершаваньня антычнай (мэтрычнай) паэзіі (у адным зь лістоў Я. Лучына разважае пра асаблівасьці мэтра і рытму «Іліяды»), а таксама рытмічныя пошукі сучаснай заходнеэўрапейскай творчасьці, што абумовіла выразную спэцыфіку і навізну нешматлікай паэтычнай спадчыны Я. Лучыны<ref name=rah1>{{артыкул|аўтар=[[Вячаслаў Рагойша|Рагойша В.]]|загаловак=«Папярэджваў развіццё беларускай версіфікацыі…» Янка Лучына — вершаскладальнік|арыгінал=|спасылка=|аўтар выданьня=|выданьне=Роднае слова|тып=|месца=|выдавецтва=|год=2001|выпуск=|том=|нумар=8|старонкі=24—27|isbn=}}</ref>.
 
У адрозьненьне ад В. Дуніна-Марцінкевіча і Ф. Багушэвіча, паэт аддаваў перавагу больш пэрспэктыўнаму для новай беларускай паэзіі вершу сыляба-танічнаму, прычым двухскладовымдвускладовым яго памерам. У гэтым выявіўся ўплыў на беларуска- і расейскамоўную творчасьць Я. Лучыны расейскай паэзіі, якую ён вывучаў у Менскай гімназіі і зь якою судакранаўся ў Пецярбурскім тэхналягічным інстытуце<ref name=rah1/>.
 
Так, з 32 ягоных твораў, напісаных на беларускай і расейскай мовах, 27 (або 84%) належалі да сыляба-тонікі. Зь іх 12 напісаныя трох-, чатырох- і пяцістопным харэем, 8 — трох-, чатырох-, пяці- і шасьцістопным ямбам, 6 — двух-, трох- і чатырохстопным анапэстам, 1 — чатырохстопным дактылем<ref name=rah1/>.
Радок 104:
 
== Літаратура ==
* Лена Глагоўская. [http://niva.iig.pl/issue/2001/50/art_01.htm Пра Янку Лучыну пры нагодзе аднаго здымка] // Ніва № 50 (2379), 16 снежнясьнежня 2001 г.
* [http://slounik.org/145207.html Łučyna Janka] // Weißrussische Anthologie: Ein Lesebuch zur weißrussischen Literatur (mit deutschen Überzetzungen). — München: Verlag Otto Sagner, 1983. ISBN 3-87690-252-5
* Уладзімір Мархель. [http://knihi.com/Uladzimir_Marchiel/Lucynava_adkryccio_Janka_Lucyna.html Лучынава адкрыццё (Янка Лучына)] // [[Беларуская Палічка]]