Райт (браты): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 85 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q35820 (translate me)
citation added
Радок 9:
Навучаньне ў школе ніколі не было для братоў надта важным, а вышэйшай адукацыі яны так і не атрымалі. У школе пачалі рабіць паветраных зьмеяў, якіх прадавалі. У [[1892]] г. адчынілі краму па продажы [[ровар]]аў, затым рамонтную майстэрню, а ў [[1895]] г. запусьцілі ўласную вытворчасьць ровараў. У [[1900]] г. пачалі экспэрымэнтаваць з сваім першым планёрам у [[Кіці-Хоўк]], а ў [[1901]] выпрабавалі другі планёр. У 1902 г. пачалі ствараць першы маторны аэраплан, рухавік для якога сабралі самі (маса — 77 кг, хуткасьць кручэньня вала — 1200 аб/хв, магутнасьць 12 к.с.).
 
[[17 сьнежня]] [[1903]] зьдзейснілі першы ў гісторыі пілатаваны палёт на маторным аэраплане «[[Флайер-1]]». Далечыня першага палёту (пілотам быў Орвіл Райт) была роўная 37 мэтраў. Апарат прабыў у паветры 12 сэкундаў. У той жа дзень ужо Ўілбер Райт пратрымаўся ў паветры 59 сэкундаў і пераадолеў 260 мэтраў.<ref name="WDL">{{cite web |url = http://www.wdl.org/en/item/11372/ |title = Telegram from Orville Wright in Kitty Hawk, North Carolina, to His Father Announcing Four Successful Flights, 1903 December 17 |website = [[World Digital Library]] |date = 1903-12-17 |accessdate = 2013-07-22 }}</ref>
 
У наступныя два гады браты працягвалі ўдасканальваць канструкцыю аэраплана і зьдзейснілі больш за 200 палётаў. [[22 траўня]] [[1906]] г. атрымалі патэнт на сваю вынаходку. А ў [[1909]] г. заснавалі кампанію «Райт», якая вырабляла самалёты і навучала пілотаў.
Радок 15:
Ўілбер Райт памёр ад брушнога тыфу [[30 траўня]] [[1912]] г. у Дэйтане. Орвіл Райт памёр [[30 студзеня]] [[1948]] г. у Дэйтане. Пасьля ягонае сьмерці першы маторны аэраплан «Флайер-1» паступіў у якасьці экспанату ў [[Смітсанаўскі інстытут]] у [[Вашынгтон (горад)|Вашынгтоне]].
[[Файл:Wrightflyer.jpg|міні|300пкс|Першы палёт ([[17 сьнежня]] [[1903]])]]
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==