Розьніца паміж вэрсіямі «Віктар Каліноўскі»

афармленьне
(дапаўненьне, катэгорыі)
(афармленьне)
{{Цёзкі}}
'''Ві́ктар О́тан Каліно́ўскі''' ({{Дата ў старым стылі|[[21 красавіка]]|[[1833]]|4 красавіка}}, в. [[Мастаўляны (Падляскае ваяводзтва)|Мастаўляны]], цяпер у [[Польшча|Польшчы]] — {{Памёр|6|11|1862}}, ф. [[Якушоўка (вёска)|Якушоўка]]) — гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1860-х г. Старэйшы брат [[Кастусь Каліноўскі|Кастуся Каліноўскага]].
 
== Жыцьцяпіс ==
Сярэднюю адукацыю атрымаў у Сьвіслацкай і Гарадзенскай гімназіях. У 1852 паступіў на мэдычны факультэт [[Маскоўскі ўнівэрсытэт|Маскоўскага ўнівэрсытэту]]. 3З 1856 у [[Пецярбург]]у. На даручэньне [[Віленская археалягічная камісія|Віленскай археалягічнай камісіі]] працаваў у [[Імпэратарская публічная бібліятэка|Імпэратарскай публічнай бібліятэцы]], адшукваў старадаўнія рукапісы па гісторыі Літвы і Беларусі.
 
У 1858-621858—1862 адзін з кіраўнікоў нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі, якую складалі выхадцы зь Беларусі, Летувы, Польшчы, Украіны ў Пецярбургу. Распаўсюджваў сярод сябраў арганізацыі гістарычную літаратуру, займаўся вярбоўкай новых чальцоў, наладжваў сувязі з рэвалюцыйнымі арганізацыямі Кіева і Масквы.
 
3 1857 падтрымліваў навуковыя сувязі зь [[Асалінэюм|бібліятэкай Асалінскіх]] у [[Львоў|Львове]], зь ейным супрацоўнікам, а пасьля дырэктарам А. Бялеўскім, дапамагаў яму ў выданьні спадчыны гетмана Станіслава Жалкеўскага, навуковай працы «Monumenta Poloniae Historica». Падчас працы ў Публічнай бібліятэцы складаў генэалягічныя даведкі для прыватных асобаў, дасьледаваў гісторыю [[ВКЛ]], антыпрыгоньніцкіх сялянскіх рухаў на Беларусі і Ўкраіне. Падрыхтаваў да друку на расейскай мове манаграфію «Уманскі гвалт» пра паўстаньне [[1768]] украінскіх сялян у месьце [[Умань]] (цяпер [[Чаркаская вобласьць]], зь невядомых прычынаў праца ня ўбачыла сьвет). Складальнік «Каталёгу калекцыі Жэготы Анацэвіча» (СПб., [[1859]]), дзе апісаў першакрыніцы і ў камэнтарыях выказаў свае погляды па пытаньнях беларускай і польскай гісторыі.
159 568

зьменаў