Розьніца паміж вэрсіямі «Дабравесьце»

Аб’ём не змяніўся ,  6 гадоў таму
няма апісаньня зьменаў
 
== Крытыка ==
Навуковая крытыка, заснаваная на тэксталягічным дасьледаваньні кананічных кніг, паказала, што зьвесткі пра цуды Хрыста маюць шмат агульнага з разнастайнымі тагачаснымі гістарычнымі крыніцамі і магчыма скампанаваныя ў 2—3 стагодзьдзях у пэрыяд узьнікненьня самой хрысьціянскай царквы і афармленьня яе веравызнаньня. Падобныя да эвангельскага апісаньня жыцьця Хрыста шматлікія міфыміты усходніхўсходніх паганскіх рэлігій аб паміраючых і ўваскрасаючых багах, таксама прасочваюцца магчымыя запазычаньні са сказаньняў пра [[Майсей|Майсея]], [[Ісус Навін|Ісуса Навіна]] і іншых прароцтваў са [[Стары Запавет|Старога Запавету]]. Прасочваючы гісторыю жыцьця Хрыста, крытыка зьвярнула асаблівую ўвагу на розныя супярэчнасьці, якія маюцца ў тэкстах кананічных эвангельляў — адзначана, што аўтары кананічных эвангельляў праявілі дрэннае веданьне гісторыі і геаграфіі [[Палесьціна|Палесьціны]] пачатку [[наша эра|н. э.]] Так, эвангелісты сьцьвярджаюць, што нараджэньне Хрыста адбылося ў часы панаваньня юдэйскага цара Ірада, хоць апошні памёр у 4 стагодзьдзі да н.э. Недарэчнымі зьяўляюцца і ўпамінаньні эвангелістамі [[Назарэт]]у, [[Капернаум]]у і іншых гарадоў і мястэчак, якіх яшчэ не было ў 1 стагодзьдзі калі, паводле сьцьверджаньня хрысьціянскіх багасловаў, ствараліся тэксты кананічных эвангельляў. Падобныя факты даюць падставу сьцьвярджаць, што кананічныя эвангельлі ствараліся ў розны час і зьяўляюцца вынікам шматразовых перапрацовак, якія рабіліся ў розных месцах.
 
Прадстаўнікі рацыяналісцкай крытыкі Бібліі і хрысьціянства — матэрыялістычнага (францускія філёзафы-асьветнікі 2-й пал. XVIII стагодзьдзя) і ідэалістычнага (Б. Баўэр, Д. Штраус; XIX стагодзьдзе) кірункаў — адмаўлялі рэальна-гістарычны зьмест Эвангельля, бачылі ў ім міты і лягенды 2—4 стагодзьдзяў, аднак ацэньвалі міталёгію і рэлігію па-рознаму: матэрыялісты-асьветнікі схіляліся да атэізму, некаторыя зь іх прызнавалі толькі сацыяльна-рэгулятыўную ролю эвангельскага вучэньня; пасьлядоўнікі ідэалістычнай плыні «міталягічнай школы» ў рэлігіязнаўстве адзначалі яго духоўна-этычную каштоўнасьць. У савецкі час ад папярэдняй традыцыі бралася толькі адмаўленьне гістарычнасьці эвангельскіх падзей і аднабаковая крытыка эвангельскіх маральных установак, у выніку чаго г. зв. навуковы атэізм у [[1920-я|1920]]—[[1930-я|30]]-я гады набыў вульгарна-сацыялягічны кірунак. У сучасным эўрапейскім рэлігіязнаўстве заўважаецца тэндэнцыя да сынтэзу гістарычнай (багаслоўскай) і крытычна-міталягічнай інтэрпрэтацый Эвангельля, спалучэньня экзэгэтыкі і філязофскай гэрмэнэўтыкі. У полі зроку гэтай філязофіі эвангельская гісторыя бачыцца як тоеснасьць рэальнасьці і міту. На думку М. Бярдзяева, міт ня ёсьць адмаўленьне рэальнасьці, наадварот, ён сьведчыць пра найглыбейшае быцьцё, якое раскрываецца ў Бібліі як падзеі, што выходзяць за межы гісторыі ў надчасавую, вечную рэальнасьць.
5737

зьменаў